На чэмпіянаце свету па біятлоне, які праходзіць у нямецкім Рупольдынгу, 6 сакавіка адбылася мужчынская індывідуальная гонка на 20 км.

Лепшым з беларусаў у ёй стаў Сяргей Новікаў, які заняў 9-е месца. Ён пераадолеў дыстанцыю за 47.38,0 секунды, не дапусціўшы ніводнага промаху на чатырох агнявых рубяжах.

Чэмпіёнам свету стаў славенец Якаў Фак (46.48,2; 0 +0 +0 +1), срэбра заваяваў француз Сімон Фуркад (7,0; 0+0+1 +0), бронзу — чэх Яраслаў Соўкуп (12,3; 0+1+0+0).

Астатнія беларусы фінішавалі на наступных пазіцыях: Аляксандр Бабчын — 44-ы (+3.59,7; 0+1+1+0), Яўген Абраменка — 49-ы (+4.09,1; 1+0+1+1), Уладзімір Алянішка — 63-ы (+5.35,9; 1+1+0+1). Усяго стартавала 139 спартоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?