У Жодзіна 17 школьнікаў з дыягназам «атручэнне перцавым газам» былі дастаўлены ў бальніцу раніцай 6 сакавіка, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».

У адной са школ горада 18-гадовы хуліган падчас перамены распыліў газавы балончык. Усе вучні неадкладна былі эвакуяваны з навучальнай установы.

Паводле інфармацыі следства, малады чалавек прыйшоў да сяброўкі і, верагодна, хацеў сарваць урок. Стаіць пытанне аб распачынанні крымінальнай справы.

Пацярпелыя дзеці адпушчаны дамоў, іх жыццю нічога не пагражае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?