Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, які працуе ў Вільні, больш не будзе набіраць студэнтаў на праграму «паліталогія» на дзённае аддзяленне.

Палітолагаў будуць рыхтаваць толькі на завочным аддзяленні. Самога Дэпартамента палітычных навук у ЕГУ больш няма — яго аб’ядналі з Дэпартаментам сацыяльных навук.

Прарэктар ЕГУ, дырэктар аб’яднанага Дэпартамента сацыяльна-палітычных навук Аляксандр Каўбаска такім чынам тлумачыць сітуацыю:

«Сёлета набор будзе толькі на завочную форму, бо не ідуць да нас на вочную форму ў дастатковай колькасці абітурыенты. Гэта практыка апошніх 3–4 гадоў».

«А колькі раней набіралі на дзённую форму навучання?»

«З цяжкасцю набіралі 15 чалавек. Ніякага конкурснага адбору не было.
Больш за тое, тых, хто не праходзіў на іншыя спецыяльнасці, бралі на паліталогію, і гэта прыводзіла да таго, што потым адсеў быў, не было каго вучыць ужо на 3–4 курсах».

«А тыя, хто зараз вучыцца на дзённым — яны давучацца?»

«Безумоўна. Мы падпісалі з імі пагадненні, і кожны, хто прыйшоў, будзе мець магчымасць скончыць навучанне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?