У найбліжэйшыя суткі, 8 сакавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабыя туман, іней. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер няўстойлівы, слабы.

Тэмпература паветра ў начны час будзе вагацца ад мінус 8 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 24 градусаў па паўночным усходзе краіны.
Удзень прагназуецца 1–7 градусаў марозу, па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей — ад нуля да 3 градусаў цяпла.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?