Наста Палажанка (справа) і Святлана Калінкіна сталі лаўрэаткамі прэміі імя Святланы Навумавай, belradio.fm

Наста Палажанка (справа) і Святлана Калінкіна сталі лаўрэаткамі прэміі імя Святланы Навумавай, belradio.fm

Праз адсутнасць дакумента ён не можа ажаніцца. Пра акалічнасці справы і вынік сустрэчы з ім адваката расказала нявеста Змітра Наста Палажанка.

«Наша Ніва»: Вы атрымалі ліст ад Змітра, першы пасля яго трохтыднёвага знаходжання ў ШІЗА. Пра што ён?

Наста Палажанка: Напісаў, каб не хвалявалася. Усё, што наканавана вытрываць, ён вытрывае. Але адзначыў,

што спачатку недаацаніў узровень маральных здзекаў, праз якія даводзіцца праходзіць многім палітвязням, — сістэма «ўдасканальваецца».
Але ліст бадзёры. Хаця заўважна, што ён рыхтуецца да далейшых праблемаў.

«НН»: Ён ізаляваны ў калоніі?

НП: Так. Зміцер знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу. Зрэшты, хутка зноў могуць вярнуць у ШІЗА. 1 сакавіка з ім сустракалася адвакатка. Яны размаўлялі ў далёка не канфедыцыйнай абстаноўцы. Абмяркоўвалі пытанні выключна юрыдычнага характару. Яму нельга было расказаць не толькі пра навіны ў краіне, але нават пра побыт яго таты.

«НН»: Маці Эдуарда Лобава і жонка Змітра Бандарэнкі заявілі, што палітвязняў жорстка абмежавалі ў тэмах, на якія ім можна пісаць. Па апошнім лісце Змітра не адчулі падобнага?

НП: Не. Мы і так не ўсё абмяркоўваем у лістах, каб яны даходзілі. Але вось тое, што з адвакатам стала настолькі строга, то гэта сітуацыя ўзнікла ў апошні месяц.

«НН»: У Змітра сёлета сканчаецца тэрмін зняволення. Ён пра гэта ўзгадвае?

НП: У турме жывеш, як правіла, сённяшнім днём. І мы баімся, каб гэты тэрмін не павялічыўся. Мы яго, безумоўна, чакаем дома, але ён і сам не выключае магчымасці новай крымінальнай справы.

Я чакаю, што ў краіне нешта зварухнецца і я пабачу яго раней, ці, прынамсі, не пазней, чым праз 9,5 месяца.

«НН»: Пашпарт Змітру так і не пераслалі ў калонію?

НП: Не. Будзем падаваць у суд на супрацоўнікаў КДБ, бо за паўгода толькі на адно хадайніцтва быў адказ. Мы патрабавалі, каб з КДБ пашпарт Змітра пераслалі ў калонію. У адказе гаварылася, што пашпарт канфіскаваны ў межах крымінальнай справы і знаходзіцца ў КДБ, будзе накіраваны згодна з нормамі заканадаўства. Але паводле якога заканадаўства, у якія тэрміны — ні слова. Мы пачалі пісаць у Генпракуратуру. Але адтуль усё перанакіроўвалі ў КДБ — такі бермудскі трохкутнік: ніводнага адказу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?