На фота Міхалок-малодшы -- крайні злева.

На фота Міхалок-малодшы -- крайні злева.

— Я не магу даваць інтэрв’ю, — кажа сямнаццацігадовы Павел Міхалок. — Я яшчэ непаўналетні.

Ну дзе яшчэ можна пачуць такое ад маладога пачаткоўца музыкі? Можна, калі ён — сын Ляпіса Сяргея Міхалка.

Сямнаццацігадовы Паша — басіст мінскай інды-групы The Stampletons, якая спявае выключна на англійскай. Група стала «Адкрыццём года» на фестывалі Ultra-Music, пра што будзе абвешчана на цырымоніі ўручэння прэміі Ultra-Music Awards 11 сакавіка ў клубе Re:Public. Паша свайго прозвішча, вядома, не хавае, але і лішні раз не свеціць — відавочна не імкнецца выкарыстоўваць імя бацькі для раскруткі сваёй групы.

Прэмія Ultra-Music Awards сёлета будзе ўручацца трэці раз. Яна ўжо стала прыкметнай падзеяй у музычным беларускім асяроддзі і пацясніла «Рок-каранацыю».

Акрамя вялікага канцэрту з удзелам этнатрыа «Троіца», Аляксандра Памідорава, IQ48, «Петли Пристрастия», Monkey Bite і многіх іншых будзе яшчэ і сюрпрыз ад спявачкі Адэль — пераможцы ў намінацыі «Найлепшая замежная песня — 2011» за кампазіцыю Rolling in the Deep. Сама яна пакуль не прыедзе, але прадстаўнікі спявачкі паабяцалі запісаць спецыяльнае прывітанне для беларускіх прыхільнікаў.

Квіткі на фэст каштуюць ад 70 да 100 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?