Мілінкевіч накіраваў адкрыты ліст кіраўнікам партый і дэмакратычнай грамадзкасьці, у якім прапанаваў прыйсьці да кампрамісу на аснове прапановаў Вячоркі.

«Шаноўныя калегі,

Сітуацыя ў Беларусі і вакол яе абвастраецца. Існуе пагроза незалежнасці і эканамічнага крызісу.

Дэмакратычным сілам нашай краіны, як ніколі, вельмі важна аператыўна і адэкватна рэагаваць на выклікі часу. Сённяшні стан спраў унутры АДС можна ахарактарызаваць як нездавальняючы, па прычыне браку адзінства суб’ектаў кааліцыі па найбольш важных пытаннях унутры кааліцыйнага будаўніцтва. У такім стане АДС не могуць эфектыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны і спраўджваць тыя спадзяванні, якія ўскладаюць на нас грамадзяне Беларусі.

Нам вельмі неабходныя канкрэтныя прапановы, скіраваныя на дасягненне кампрамісу.

Таму я вітаю прапанову старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі па тэрмінах, фармату і змесце Кангрэсу дэмакратычных сілаў, выкладзеная ў яго звароце ад 16 лютага 2007 года.

Гэта добры крок для пачатку дыскусіі аб вырашэнні праблемаў.

Таму я заклікаю ўсе суб’екты АДС і ўсё дэмакратычнае грамадства Беларусі як мага хутчэй выказаць сваё стаўленне да гэтай прапановы, якая знаходзяцца ў звароце В. Вячоркі, і сумеснымі высілкамі спрычыніцца да захавання такога неабходнага для нас усіх адзінства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?