Зараз на карце значацца каля 50 аб’ектаў. Сярод іх – Парк 40-годдзя кастрычніка, дзе пад узвядзенне гатэля «Пекін» высякалі дрэвы. Пра іншыя аб’екты паведамілі мінчукі праз «гарачую лінію» і асабістыя сустрэчы.

«Праблемная карта» створана ў межах новага праекту «Будкантроль», прэзентацыя якога адбылася сёння на офісе грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» ў Мінску.

Ідэя «Будкантролю» - ажыццяўляць грамадскі кантроль над будаўнічымі праектамі, прадстаўляць інтарэсы мясцовых жыхароў, правы якіх можа парушыць пэўная будоўля.

Для гэтага трэба стварыць спецыяльную камісію, якая б загадзя паведамляла людзям пра планы забудоўшчыкаў. А дапамагаць мясцовым жыхарам адстойваць свае інтарэсы будуць юрысты «ГП».

«Калі наша дзяржава звычайна выкарыстоўвае самыя строгія меры ў дачыненні да любога бізнэса, то тут [у галіне будаўніцтва -- "НН"] чамусьці маўчыць», -- кажа адзін з каардынатараў Юрась Салодкі.

Андрэй Дзмітрыеў не лічыць, што яшчэ адзін «кантроль» -- грамадскі, будзе залішнім.

«У нас хапае ўсякага кантролю, апроч галоўнага – кантролю грамадзян за уладай».

На яго думку, варта стварыць агульны «Будаўнічы кодэкс», які б аб'яднаў рознага кшталту акты і ўказы. Каб вынесці пытанне пра стварэнне такога нарматыўна-прававога акта на павестку дня палаты прадстаўнікоў, яно павінна часцей уздымацца ў грамадстве.

«Мы будзем сустракацца з кожным дэпутатам Мінгарсавета. З кожным мы гэтую тэму абгаворым…Таксама мы пастаянна будзем дасылаць адпаведныя звароты паўсюль, праводзіць канферэнцыі. Нам неабходна проста актуалізаваць гэтую тэму»,
кажа Дзмітрыеў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?