Канцэрту ў «Салтайме» 8 сакавіка чакалі ўсе.

Музыкі радаваліся рэдкай магчымасці выканаць старыя і паказаць новыя творы. Аляксандр Кулінковіч нават казаў, што гатовы паверыць, што забароны існуюць выключна ў галовах уладальнікаў пляцовак.
Арганізатары радаваліся таму, што ніхто ім у жаданні зладзіць гэты канцэрт не пярэчыць —
з упраўленнем культуры Мінгарвыканкама яго правядзенне было ўзгодненае.
Ранейшыя канцэрты «дзюбеляў» у «Салтайме» заўжды праходзілі паспяхова. У зусім невялічкі клуб набівалася максімальна вялікая колькасць людзей і практычна ўсе квіткі замаўлялі загадзя.

Гэты канцэрт не мусіў быць выключэньнем. Але за дзень да яго правядзення па сумнай ужо традыцыі нешта здарылася.

Дырэкцыя клуба распаўсюдзіла афіцыйнае паведамленне пра адмену канцэрту: «Шкадуем пра тое, што даводзіцца пра гэта паведамляць, але ні на што паўплываць не можам. Прыносім свае прабачэнні», —
вядзецца ў паведамленні. Ад іншых тлумачэнняў кіраўніцтва клуба пакуль адмаўляецца. Не валодае інфармацыяй і сам Аляксандр Кулінковіч: «Мне проста паведамілі, што канцэрт адмяняецца. Вельмі шкада, бо была надзея…», — зазначыў музыкант.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?