7 сакавіка на чэмпіянаце свету па біятлоне прайшла індывідуальная гонка ў жанчын на 15 км. Выйграла гонку нарвежка Тора Бергер з часам 42 хвіліны 30 секундаў (1+0+0+0).

Мары Лор-Брунэ (Францыя) фінішавала 2-й (адставанне +56,4; 0+0+0+1). Хелена Экхальм са Швецыі — 3-я (+1.11,1; 1+0+0+0).

Дар’я Домрачава заняла 25-е месца (+4.54,3; 4+1+1+0). Настасся Дубарэзава — 29-е (+5.08,7; 2+1+1+0). Надзея Скардзіна — 34-е (+5.28,8; 1+1+0+0).

Нагадаем, што Дар’я Домрачава 3 сакавіка заваявала срэбра ў спрынце, а 4 сакавіка выйграла пагоню (гонку пераследу).

***

9 сакавіка (пятніца) пройдзе эстафета ў мужчын (17:15), у суботу — у жанчын (17:15).

Завершыцца чэмпіянат свету ў нядзелю, 11 сакавіка: у гэты дзень пройдзе мас-старт у мужчын (15:30) і жанчын (18:00).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?