Начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Павел Траулька пацвердзіў факт затрымання генеральнага дырэктара ААТ «Агат-электрамеханічны завод». Інфармацыя пра гэта з’явілася ў інтэрнэце 7 сакавіка.

Як паведаміў Траулька,

разам з гендырэктарам кампаніі Віктарам Прыёмкам затрыманы яго намеснік па камерцыйных пытаннях. У межах якой крымінальнай справы гэта адбылося, пакуль не паведамляецца.
Не абвяшчаецца таксама, якія злачынствы інкрымінуюць двум кіраўнікам.
ААТ «Агат-электрамеханічны завод» знаходзіцца ў веданні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі.
Гэта адзінае прадпрыемства ў краіне, якое выпускае комплекс сродкаў аўтаматызацыі ўсіх звёнаў кіравання прынцыпова новага прызначэння. Заводам ажыццёўлены шэраг навукаёмістых праектаў у інтарэсах эканомікі Беларусі. Гэта інфармацыйна-даведачныя сістэмы для пасажырскага транспарту, камплектавальныя вырабы для вядучых прамысловых прадпрыемстваў краіны і шмат іншага.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?