Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан і кіраўнік Міністэрства замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў Вашынгтоне абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі.
«Мы абмеркавалі Беларусь і мы выпрацавалі планы супрацоўнічаць яшчэ шчыльней у справе маніторынгу развіцця падзей у Беларусі», — заявіў сёння ў Вашынгтоне міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі на
У перыяд пацяплення дачыненняў паміж афіцыйным Мінскам і Брусэлем Польшча была адным з ініцыятараў наладжвання дыялогу з беларускімі ўладамі. Пасля разгону паслявыбарчых пратэстаў у Мінску 19 снежня 2010 года, Варшава стала найбольш актыўным у Еўропе лабістам узмацнення міжнародных санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі.
Санкцыі ЗША супраць афіцыйнага Мінска з’яўляюцца на гэты момант значна больш жорсткімі і шырокімі, чым еўрапейскія.