У Гомелі падчас раздачы жанчынам віншавальных улётак з 8 Сакавіка затрыманы грамадзкі актывіст Васіль Такарэнка.

«Спецназаўцы адвезлі мяне ў Цэнтральны райаддзел міліцыі. Там трымалі каля гадзіны, склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне грамадскага парадку. Я не чытаў і не падпісваў яго, паколькі склалі міліцыянты пратакол не па-беларуску, а на расейскай мове», — заявіў Такарэнка

Спадар Такарэнка разам з іншымі актывістамі кааліцыі «Наша альтэрнатыва» раздаваў ля ўнівермага антыалкагольныя віншаванні жанчынам ад імя мужчынаў: «Падарым жанчынам цвярозы год!» Аднак акцыю гвалтоўна перапынілі ахоўнікі.

«Спецназаўцы й людзі ў цывільным так разганялі актывістаў, што нават штурхнулі маю шасцігадовую дачку», — паведаміў Кастусь Жукоўскі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?