Рабіновіч піша ліст брату ў Ізраіль: «У нас усё стала вельмі дорага. Простая курыца каштуе 100 тысяч рублёў».

Выклікаюць Рабіновіча ў КДБ і кажуць:

— Калі вы будзеш пісаць такія лісты, то мы вас строга пакараем.

Спалоханы Рабіновіч вяртаецца дадому і піша новы ліст брату ў Ізраіль. «У нас тут пры Лукашэнку — райскае жыццё. Сёння пайшоў на рынак, гляджу, прадаецца буйны слон за 75 тысяч рублёў. Навошта, думаю, мне слон. Лепш я дадам яшчэ 25 тысяч і куплю сабе курыцу».