Федар Одрач (сапраўднае прозвішча — Шаламіцкі) нарадзіўся ў шляхецкай сям’і ў Місяцічах, што пад Пінскам. Ён аўтар шматлікіх аповесцяў, нарысаў і кніг успамінаў. Удзельнік украінскага нацыянальна-вызвольнага руху, выпускнік Віленскага ўніверсітэта, ён настаўнічаў на Піншчыне. Пасля арышту і дэпартацыі саветамі сям’і сваёй нявесты, ён уцякае з СССР праз Карпаты.

Пасля Другой сусветнай жыў у Канадзе. Ягоныя творы стварылі маляўнічую карціну жыцця Палесся ў сярэдзіне ХХ стагоддзя. Ён быў непрымірымым праціўнікам савецкага рэжыму.

Як паведамляе ўкраінскі блог Берасцейшчыны й Піншчыны, украінская суполка «Берагіня» прасіла дазволіць ушанаваць памяць пісьменніка мемарыяльным знакам. 7 сакавіка арганізацыя атрымала негатыўны адказ. У дадатак, пішуць украінцы, вусна было забаронена правядзенне літаратурнага вечара памяці пісьменніка ў Пінску.

Дарэчы, у Місяцічах яшчэ захаваўся дом, у якім нарадзіўся Одрач.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?