Цікавая навуковая канферэнцыя адбудзецца 15 сакавіка ў сталіцы Шатландыі, градзе Эдынбургу. Яе назоў гучыць як »У цені глабальных моваў: кіраванне мовамі ў Беларусі і Шатландыі». Падзею арганізуе Эдынбургскі ўніверсітэт. Сярод выступоўцаў запланаваны Курт Вулгайзэр з Гарварда, Алена Гапава з Мічыгана, Зінаіда Харытончык з Лінгвістычнага ўніверсітэта, Дзяніс Тушынскі з Таварыства беларускай мовы. Анансуецца ўдзел беларускага пасла ў Вялікабрытаніі Аляксандра Міхневіча.

Урад Нацыянальнай партыі ў Шатландыі ўзяў курс на падтрымку мясцовага шатландскага дыялекта англійскай, які пануе ў вёсках. Ранейшая кельцкая гэльская мова больш у Шатландыі не бытуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?