05.03.2007 / 11:35

Зорны сабака – паказьнік народнага дабрабыту 1

Днямі глядзеў па тэлеканале VH1 перадачу Казачнае жыцьцё зорных улюбёнцаў. Перадача была прысьвечаная хатнім жывёлам сусьветных зорак.

Днямі глядзеў па тэлеканале VH1 перадачу Казачнае жыцьцё зорных улюбёнцаў. Перадача была прысьвечаная хатнім жывёлам сусьветных зорак. Аказваецца, многія знакамітасьці так любяць «братоў сваіх меншых», што выдаткуюць на іхнае ўтрыманьне й зьнешні выгляд немалыя грошы. Напрыклад, торбачка для сабакі Джэсыкі Сымпсан каштуе 1.400 даляраў. У будцы за 15.000 зялёных, падобнай на міжземнаморскую вілу, жывуць сабакі Рэйчэл Хантэр. А вось Брытні Сьпірс начапіла на свайго дварнягу Біт Біта дыямантавы ашыйнік за 100.000. І ўсё ж, самым забясьпечаным сабакам зьяўляецца Барні – тэр’ер прэзыдэнта Злучаных Штатаў.

Гледзячы кадры пра тое, як сабачкам робяць масаж, водзяць іх у адмысловыя басэйны, прымушаюць займацца фітнэсам і транспартуюць самалётамі першым клясам, я падумаў, а што б сказалі на гэта беларускія прапагандысты, якія так любяць кпіць з багацеяў? Напэўна, нічога добрага.

А вось аўтары перадачы папулярнага тэлеканала распавядалі пра жыцьцё зорных жывёлаў, нібы так яно й мае быць.

І сапраўды, чаму мультымільянэрка Парыс Хілтан ня можа падарыць уласнай чыхуахуа кашэміравы швэдар, аздоблены пярлінамі, ці яшчэ нейкую модную рэч? Падаткі ж з тых мільёнаў заплочаныя – і мадэльцы радасьць, і людзям карысьць.

Таму хай Граждан ня крыўдзіць Сабаку, а лепш зоймецца ўласнай краінай. Бо на фоне Казачнага жыцьця й іншых перадачаў тэлеканала VH1 дабрабыт беларускіх зорак выглядае даволі сумнеўна. Што ўжо казаць пра людзей, якія свае апошнія зоркі схапілі ў 1945‑ым...

Антон Старасьцін

0
Halina von Leipzig / Адказаць
05.03.2007 / 16:32
На правах сабачницы з амаль што 30-гадовым стажам сьцьвярджаю - сабакам усе гэтыя дыяменты не патрэбныя. Им патрэбная перш за усйо любоу и пяшчота. Як и людзям, дарэчы. А бясконцае тасканьне на руках - пакута для сабаки, нават самага маленькага, як чыхуахуа. Сабака - не аксэсуар.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру