10.03.2012 / 10:12

Забытыя помнікі Асвеі — фоты 18

Фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна.

Славутасцю Асвеі быў вялізарны палац, збудаваны ў XVIII ст. мінскім ваяводам Янам Аўгустам Гільзэнам.

Палац знаходзіцца ў спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Тут была люстраная бальная зала ў стылі Людовіка XV.

Улетку на адной з пашчэрбленых вежаў селяцца буслы.

На пабураных сценах моладзь пакідае мэсыджы свайго часу.

Руіны кацельні, пабудаванай з цэглы асвейскага палаца.

Будынак манастырскага шпіталя, пабудаванага ў 1759 годзе, яшчэ можна ўзнавіць.

Былы манастырскі шпіталь знаходзіцца ў спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Класічная афарбоўка шпітальных сцен за савецкім часам паступова ссыпаецца.

У скляпеннях шпіталя.

Доўгі калідор праз увесь будынак

У адным з цалейшых карпусоў шпіталя размясцілася мясцовая каталіцкая парафія.

Славутасцю Асвеі быў велізарны палац і каталіцкі шпіталь пры кляштары. Цяпер жа пра былую веліч нагадваюць руіны, якія паступова знішчае час і людзі.

Першае летапіснае ўпамінанне Асвеі — 1503 г. Шматкроць знішчалася маскоўскімі войскамі. У 1749 г. пераходзіць ва ўладанне да менскага ваяводы Яна Аўгуста Гільзена. Тут былі пабудаваныя велічны палац і прыгожы касцёл, разбіты вялікі парк, гімназіум, дзейнічаў шпіталь пры кляштары.

Славутасцю Асвеі быў вялізарны палац, збудаваны ў XVIII ст. мінскім ваяводам Янам Аўгустам Гільзэнам.

Хорам з пяці корпусаў з чатырма галерэямі выглядаў зверху вялізнай птушкай з распасцёртымі крыламі і здзіўляў планіроўкай: галоўных пад’ездаў было чатыры, па ліку пораў году; унутраных уваходаў — дванаццаць, па ліку месяцаў; пакояў і залаў было па колькасці тыдняў у годзе, вокнаў — па ліку дзён.
Тут была люстраная бальная зала ў стылі Людовіка XV.
Пасля Другой сусветнай вайны палац яшчэ меў свае гістарычныя абрысы. Але праз некалькі год кіраўніцтва калгасу дазволіла яго разбіраць на матэрыял для будаўніцтва.
Для сучаснікаў засталіся толькі руіны цэнтральнай канструкцыі. Улетку на адной з пашчэрбленых вежаў селяцца буслы. Яшчэ з год таму перад палацам была драўляная сцэна - яе будавалі для святкавання 500-годдзя Асвеі. Але кіраўніцтва сельсавета мінулым летам аддало загад яе разабраць -- начныя дыскатэкі мясцовай моладзі расхіствалі спакой невялікага мястэчка. Непадалёк ад палаца відаць і руіны сельскагаспадарчых пабудоў пабудаваных з яго цэглы.
Будынак манастырскага шпіталя, пабудаванага ў 1759 годзе, яшчэ можна лёгка ўзнавіць.
Ён і зараз знаходзіцца на фармальнай кансервацыі -- частка вокнаў і дзвярэй закрыта драўлянымі шчытамі. Дзе-нідзе цячэ дах. У адным з цалейшых карпусоў шпіталя размясцілася мясцовая каталіцкая парафія. Кожную нядзелю з Асвеі сюды прыяждже ксёндз адпраўляць імшу.

Даведка. Аграгарадок Асвея знаходзіцца на паўднёвым беразе Асвейскага возера. Насельніцтва 1,3 тыс. чалавек. 37 км ад чыгуначнай станцыі Верхнядзвінск на лініі Полацк—Дзвінск.

Фота: Сяргей Гудзілін; Тэкст: Сяргей Харэўскі і Сяргей Гудзілін

0
Уладзімір Скрабатун / Адказаць
10.03.2012 / 12:01
Будынак манастырскага шпіталя, пабудаванага ў 1759 годзе, яшчэ можна лёгка ўзнавіць. ===================================================== Гэтыя высновы адрасаваныя каму? Альбо гэта па прынцыпу -- ёсць што сказаць, але няма каму слухаць! Я вось сам пішу ў газету, раблю рэканструкцыі гістарычных будынкаў, хаджу два дзесяцігоддзі ў райвыканкам, даказваю чыноўнікам, што калі аднавіць некалькі будынкаў на пляцы 17 верасня ў Глыбокім (2 крылы кляштара кармелітаў, капліцу св. Крыжа, аўстэрыю, плябанію ў стылі барока, блакітную сынагогу, дом пісьменніка Тадэвуша Даленгі-Мастовіча, аўтара слыннага экранізаванага твора "Знахар"... і яшчэ шмат чаго на гэтым пляцы), то гэтае месца будзе нагадваць "маленькую Вільню". То бок я прапаную рэальную ідэю, канцэпцыю, якой, на жаль, няма ў мясцовых уладаў. Сама рэалізацыя ідэі спрыяла б развіццю турызма. І што я чую? Грошай няма й ня будзе ніколі! Значыць, і тое адно крыло кляштара кармэлітаў, якое яшчэ захавалася -- разваліцца ўшчэнт і на гэтым месцы паўстане зялёненькі газон. І будзе пекна! І пытанне вырашыцца само сабой. У нармальнай дзяржаве такія пытанні вырашала б грамадзянская супольнасць. Ну, напрыклад, быў бы створаны Фонд аднаўлення асвейскага палаца. Частку сродкаў выдаткавала б дзяржава, іншую частку спонсары і грантадаўцы, яшчэ якую ад правядзення розных акцый (напрыклад, канцэртаў). Але пра што можна казаць, калі сама беларуская дзяржава, фактычна не адбылася. Яна рассыпаецца на вачах. Паглядзіце, што робіцца ў тых жа аграгарадках! Пасабіраліся людзі бамжацкага менталітэту з усёй былой эСССРыі. Атрымалі зарплату -- тыдзень п'юць, каровы стаяць нядоеныя. А некаторыя згараюць разам з домам у якім пілі.
0
Таня / Адказаць
10.03.2012 / 13:36
Крыўдна назіраць, як такія велізарныя будынкі руйнуюцца( Тым больш, у такіх патэнцыяльна-турыстычных месцах, як Асвея. Гэта ж цудоўная мястэчка!!! Нажаль, да таго часу, пакуль у нашых галовах нешта не стрэльне, пакуль мы не пачнем адчуваць сябе беларусамі, нічога добрага не будзе.
0
2 Уладзімір Скрабатун / Адказаць
10.03.2012 / 14:01
праўду кажаце
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру