Coca-Cola і Pepsi мяняюць рэцэпты напояў, каб пазбегнуць размяшчэння на бутэльках папярэджання аб небяспецы ўзнікнення ракавых захворванняў.

Як сцвярджаюць амерыканскія навукоўцы, у складзе напояў Coca-Cola і Pepsi-Cola прысутнічае фарбавальнік, які змяшчае 4-метылімідазол (4-MI), які ў ходзе даследаванняў выклікаў анкалагічныя захворванні ў паддоследных пацукоў.

Змены ў вырабе напояў ужо ўведзены ў Каліфорніі, а ў хуткім часе і на ўсёй тэрыторыі ЗША.

Гэта зроблена нягледзячы на тое, што Упраўленне па кантролі за якасцю харчовых прадуктаў і лекавых прэпаратаў ЗША (Food and Drug Administration) адпрэчыла сцвярджэнне, што гэтыя папулярныя напоі ўтрымліваюць канцэраген. Як заявіла гэтае ведамства, каб кока і пепсі сталі небяспечнымі ў гэтым сэнсе, іх трэба піць цыстэрнамі.

З другога боку, кафеін і цукар у газаваных напоях карысці арганізму ў кожным разе не прыносяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?