09.03.2012 / 18:05

Да Каваленкі дапусцілі пастара Сабілу 15

Але святару не ўдалося ўгаварыць палітвязня спыніць галадоўку.

Галадоўніка Сяргея Каваленку на «Валадарцы» наведаў пастар Эрнст Сабіла, які спрабаваў угаварыць актывіста спыніць галадоўку.

У 1989 годзе на першым зьезьдзе БНФ Эрнст Сабіла зачытваў Біблію, асьвячаў палітычнае мерапрыемства. Пры ўчорашняй сустрэчы зь Сяргеем Каваленкам, сябрам партыі КХП БНФ, пастар Сабіла адмыслова нагадаў пра гэтую падзею.

Паводле пастара, ён працытаваў галадоўніку тое месца зь Бібліі, дзе патлумачана, дзеля чаго можна ахвяраваць целам:
«У ахвяру, якая ўгодна Богу» — вось для якой ахвяры. І для «разумнага служэньня вашага». Значыць,
гэта ахвяра не сьмяротная, гэта такая ахвяра, калі даводзіцца табе недзе недаесьці — недаеж на справе сваёй, недаспаць — недасьпі на справе сваёй, ахвяруй.
Але гэтая мая размова яму не спадабалася, ён мяне перапыніў і сказаў, што спыніць галадоўку, толькі калі адменяць прысуд і ён вернецца ў сям’ю».
Айцец Эрнст Сабіла за савецкім часам больш як 10 гадоў адбыў у лягерах за свае рэлігійныя погляды.
Ён кажа, што шмат бачыў галадоўнікаў, у тым ліку і такіх, якія ішлі да канца. Пастар паабяцаў маліцца за маральны стан Сяргея Каваленкі. Фізычны стан галадоўніка айцец Сабіла ацэньвае гэтак: «Што тычыцца ягонага здароўя, відаць, што чалавек змардаваны. Хоць ён і прыйшоў сам і сышоў сам, але ён вельмі схуднелы, бачна ягоная цялесная слабасьць».
7 сакавіка Сяргея Каваленку аглядалі ў 9-й клінічнай бальніцы.
Там Каваленку прапанавалі стацыянарнае лячэньне, але з умовай, што ён адмовіцца ад галадоўкі. Вядома, што Сяргей Каваленка не прыняў гэтага ўльтыматуму і яго вярнулі на «Валадарку». 9 сакавіка намесьнік старшыні партыі КХП БНФ Юрась Беленькі зьвярнуўся ў пракуратуру з просьбай абавязаць адміністрацыю «Валадаркі» пакласьці Сяргея Каваленку ў цывільны шпіталь без умоваў.
Паводле апошніх зьвестак, Сяргей Каваленка важыў 55 кіляграмаў, у яго пачаліся праблемы з ныркамі, ён горш бачыць і чуе.

Каваленку прысудзілі 2 гады і месяц зьняволеньня за парушэньне адбыцьця пакараньня хатняй «хіміяй». У сваю чаргу, пакаралі яго «хіміяй» за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй елцы. Удома яго чакаюць жонка і двое малых дзяцей.

0
Wojsza / Адказаць
09.03.2012 / 18:22
+ + +
0
Ліцьвін / Адказаць
09.03.2012 / 19:06
Во ўзурпатары спужаліся, што сталі пастараў дапуськаць, значыць сіла на нашым баку. Вось яна моц, вось яна барацьба за свабоду! Сяргей мужны чалавек, праўда за нім! Менавіта дзякуючы яго ахвяре Эўразьвяз пачаў варушыцца, нешта рабіць, каб націснуць на акупантаў. А то пахаваліся ўсе там так званыя дэмакратычныя дзеячы, забыліся нешта хутка пра дапамогу, якую абяцалі, пра эканамічныя санкцыі і астатнія. Калі б такіх прынцыповых людзей было б болей, сьвет бы ўбачыў, што ёсьць Беларуская нацыя, ёсьць моц. І не было б такога гвалту зь боку ўлады, ды і была б яна навогул?...
0
Беларус / Адказаць
09.03.2012 / 19:09
А хто будзе вывешваць наш сцяг?
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру