Беларускі настаўнік чакае чарговую «буру»:
Ідэолагаў зграя зноў сее знявагу і жах.
Баязлівасць і подласць чамусьці мінае «цэнзура»,
А рашучую годнасць — растопча, здзяўбе на вачах…

Нейкі выкляты час для асветы. За што так, скажыце?
Не хапае хранічна зарплаты, павагі, надзей.
Нават іх адабраў халуін, што заўжды «пры карыце»!
Прэч са школы сыходзіць, хто з вучняў зрабіў бы людзей…

Беларускі настаўнік, галгофа ужо недалёка.
І цябе разапнуць — на крыжы, што нясеш на сабе.
А крумкач крумкачу, ну вядома, не выдзеўбе вока…
Шкадаванне? Агіда? Ды што ж гэта ў сэрцы скрабе?!..

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?