42-гадовай Ірыне Парахаўшчыковай стала дрэнна пасля таго, як лекары сталічнай клінікі неўрозаў паведамілі ёй аб тым, што стан 73-гадовага актора пагоршаў.Праз некалькі гадзін жанчыну знайшлі мёртвай у сямейным асабняку ў Стараканюшанным завулку Масквы.
Побач з целам была знойдзеная запіска "Жыць без Сашы не хачу і не буду... Люблю Сашу і хачу быць з ім. Ірына Парахаўшчыкова".
Жанчына была без памяці закахана ў мужа.
За некалькі гадзін перад гібеллю Ірына патэлефанавала блізкай сяброўцы Вользе, дачцэ вядомага акцёра Сяргея Шакурава, і перадала ёй дрэнныя весткі з лякарні.
Яна сказала, што пакончыць з сабой, калі з Сашам нешта здарыцца і папрасіла Вольгу ў такім выпадку забраць да сябе іх нямецкую аўчарку.
-- Пасля нашай апошняй размовы Іра перастала адказваць на званкі. Я не магла пакінуць маленькіх дзяцей дома і таму патэлефанавала ў міліцыю. Але было ўжо позна... Ірачку не паспелі выратаваць...
73-гадовы Аляксандр Парахаўшчыкоў некалькі дзён таму быў шпіталізаваны.Артысту, каханаму мільёнамі гледачоў ва ўсёй Расеі, нядаўна ампутавалі ступак.
Стан акцёра быў, сярод іншага, ускладнены цукроўкай. Пасля былі падазрэнні на інсульт, пнеўманія і цяжкое неўралагічнае захворванне.
Жонка акцёра Ірына і адвакат сям'і Сяргей Жорын нават звярталіся да міністра аховы здароўя Расіі Таццяны Голікавай з просьбай узяць пад асаблівы кантроль сітуацыю з лячэннем. Ірына лічыла, што дрэнны стан артыста звязана з неналежным выкананнем абавязкаў лекарамі клінікі.
Перажыванні за здароўе мужа негатыўна адбіліся на стане самай Ірыны.Некалькі разоў з ёй здараліся зрывы і істэрыкі. Сябры сям'і, як маглі, спрабавалі дапамагчы. Не здолелі.