05.03.2007 / 14:59

Стэнаграма онлайн-канфэрэнцыі Зьмітра Вайцюшкевіча 4

Асабістае, музычнае, грамадзянскае. Адзін з найпапулярнейшых беларускіх сьпевакоў адказваў на пытаньні ў рэжыме рэальнага часу.

Асабістае, музычнае, грамадзянскае. Адзін з найпапулярнейшых беларускіх сьпевакоў адказваў на пытаньні ў рэжыме рэальнага часу.

Зьміцер, калі ўжо зайграеш у Бярозаўцы? Няўжо залю не дадуць?

Зямляк

***

Вельмі хачу зайграць у Бярозаўцы, з залай, думаю, праблем ня будзе. І дасьць Бог зробім у гэтым годзе.

Васпану Зьміцер! Дзякуем за творчасьць васкую! Хай Муза будзе з васпанам і ў наступнасьці! Пытаньне. Шмат хто між беларускіх музыкаў маюць свае сайты, асабістыя бачыны ў інтэрнэце, блёґі ("жывыя дзеньнікі") на LiveJournal.Com, і да г.п. Васкія адносіны зь інтэрнэтам? Ці былі, ці ёсьць думкі стацца "бліжэй да народу", адчыніць асабісты сайт, альбо, прынамсі, распачаць асабісты блёґ-дзеньнік на ЛівДжорнэл.Ком? :) Даўно тамака чакаем васпана! :) Войша Мілавід aka nicolaev, Менск, Вялікалітва-Беларусь

Войша Мілавід

***

Дзякуй за добрыя словы. Адносіны з Інтэрнэтам спакойныя. Рэгулярна чытаю навіны, у тым ліку на НН, рэгулярна заходжу на форумы, удзельнічаць -- не удзельнічаю. Праглядаю два-тры разы на дзень пошту, але блогу ня маю. Да народу я і так вельмі блізка. Ежджу ў трамваі, мэтро і вельмі часта даю канцэрты, аж баюся надакучыць. У любым выпадку некалі зьявіцца свой асабісты блог.

Зь кім зь беларускіх паэтаў вам працавалася найцікавей? Ці найлягчэй? Зь Барадуліным? Зь Някляевым? Якая праца падаецца найбольш удалай?

Ліда

***

Я працаваў найперш зь людзьмі, бо, акрамя таго, што там ёсьць выдатныя вершы, гэтыя суаўтары - выдатныя людзі. Люблю аднолькава ўсіх, і ня маю права любіць кагосьці больш ці менш. Таксама і з альбомамі. Вельмі цяжка вызначыць найлепшы.

Якія Вашыя любімыя кампазытары і асобныя творы клясычнай музыкі?

Віталь Стахіевіч

***

Пракоф'еў, польскі Прэйшнэр, Шапэн, Бэтховэн.

Як ставішся да гурта "Акварыум" і да БГ?

Theodore

***

Пазытыўна, у дзяцінстве слухаў вельмі шмат, зараз слухаю меней.

Зьмiчер, цi не зьбiраецеся вы блiжэйшым часам у Магiлеў? Як можна выйсьцi на кантакт з вамi наконт арганiзацыi сустрэчы ў Магiлеве?

Спадар Яўген

***

Вельмі хачу быць у Магілёве, і лічу, што канцэрты ў Менску Вайцюшкевічу трэба заканчваць, а пераносіць у Ліду, Магілёў, Гомель, па ўсёй Беларусі. Задача беларускіх музыкантаў -- выступаць па-за Менскам. Мой кантакт - todar@tut.by

Зььміцер, ці часта Вы бываеце ў Лідзе ды Бярозаўцы?

michal.on

***

Досыць часта бываю апошнім часам у Бярозаўцы, бо маю хутар на Нёмане, 12 км ад Бярозаўкі. Навесну там плянуецца рамонт, нічога асаблівага, але захаваем у тым выглядзе, як мае быць. Будзе вельмі прыгожа.

Якія месцы ў Менску вам даспадобы найбольш? Дзе шпацыруеце з задавальненьнем?
2. Калі нарэшце запрацуе сайт з калыханкамі?
Плёну, здароўя, дабрабыту!!!

Алена

***

Парк Янкі Купалы, Дом Ваньковіча, асабліва з другога боку, у свой час мы весела там бавілі час зь сябрамі-рокерамі. Вельмі люблю хадзіць пешшу. Вельмі люблю гуляць па вуліцы Якуба Коласа, бо жыву недалёка.

Зараз дапрацоўваецца старонка todar.net і адтуль можна будзе скачаць калыханкі. У любым выпадку, калі ёсьць у каго копіі, пірацьце, тыражуйце і дарыце сябрам зь дзеткамі, ці ў каго ёсьць дзеткі

Ci soczycie vy za suczasnaj ukrainskaj i polskaj muzykaj, chto vam tam padabaiecca i szto paraicie pasluchac?

Andrej

***

Сачу за польскай, у меншай ступені за украінскай - але люблю і тое. і тое. З польскай раю паслухаць Яцэка Клейфа, гурт Ocean, Woowoo, з украінскімі гучыць трохі банальна. але вельмі падабаюцца Воплі Відаплясава і Акіян Эльзы.

Дарагі зямляк!Калі ўжо да нас завітаеш?Бярозаўка...Вялікі дзякуй за тваю творчасць!чакаем канцэрт на беразе бацькі-Немана!!!!!!!!

Генадзь

***

Канцэрты на беразе Нёмана ужо праходяць амаль кожныя выходныя, толькі трэба ведаць месцы. Можа быць канцэрт у Крывічах, можа быць у Морыні, і, можа быць, у Васілевічах. Мы вельмі часта зьмяняем месца дыслякацыі. Але хто захоча, той знойдзе. Прывет Бярозаўцы!

Зьміцер, раскажэце, калі ласка, коратка пра гісторыю баляды "Даніла". Дзякуй!

Ziamliak

***

Песьню "Даніла" мне перадаў Уладзімер Васілевіч -- вядомы беларускі фалькларыст. Песьня была запісаная ў вёсцы Налібакі, напрыканцы 1970-х.

Добра было б пачуць як Зьміцер выконвае кавэр на якую-небудзь кампазыцыю Дэпеш мод па-беларуску... Гэта магчыма?

Тодар з хутару

***

Я з павагай стаўлюся да Дэпэш Мод. Але ёсьць цяпер францускія песьні, якія будуць перакладзеныя на беларускую. І на канцэрце 8 сакавіка адна песьня прагучыць (у перакладзе Алеся Камоцкага).

A u vas esc' zhena???

Julija

***

Няма : )))

padkazycie dzie nabyc' kvitki na vas kancert&&&

ks

***

Квіткі можна набыць у тэатральных касах, альбо ў распаўсюднікаў у мэтро. Альбо замаўляйце па тэлефоне 645-17-22, 203-31-82.

Spadar ?micier vaszaja tvorcza?? cudounaja. A pie?ni na vierszy Niaklajeva - niama s?ou. A s?uchajuczy "Bie?aruskuju pie?niu"/"Dzie moj kraj" prosta serca radujecca. A ska?ycie, kali ?aska, padabausia Vam horad Bielsk Padlaszski, kali byli u Polszczy? A ?birajeciesia mo?a na kancerty u Polszczy? Chacie?asia b Vas paczu? na Bardauskaj vosieni... :)

moha

***

Вельмі падабаецца Бельск-Падляскі, асабіста ў мяне шмат зь ім зьвязана. і доўга не забудзецца. Вельмі люблю парк у Бельску, асабліва ў час восені. У Польшчы быў пазаўчора, гралі канцэрт у залі імя Лютаслаўскага. 25 сакавіка буду ў Варшаве, сьпяваць з Каяй "No women, no cry". Спадзяюся, буду на Бардаўскай восені. Усё залежыць ад арганізатараў Бардаўскай восені, калі яны ня будуць працаваць і ня будуць браць грошы ад польскага міністэрства, фэстываля ня будзе. Трэба быць патрыётамі беларускіх спраў на Беласточчыне.

Дзякуй за творчасць! Вялiкi дзякуй за тое, што ты тут, з намi i нiкуды не з`язджаеш! Полацк чакае цябе, калi ласка завiтай. Пра жонку ужо пыталi, таму цiкаулюся iншым: чаго ты жадаеш сабе? Дзякуй за адказ.
I яшчэ пытаньне да адмiнiстрацыi, дзе слухаць?

Сьвятлана

***

Я вельмі люблю Полацак, і з'яжджаць нікуды не зьбіраюся. Я спецыяльна купіў дом на хутары, каб памерці у Беларусі, як сьпяваў Кулінковіч - "Я памру тут".

Жонкі няма : ))) Жадаю знайсьці гармонію, здароўя блізкім і сабе і Вам, дарагія нашаніўцы.

Дзеці шалеюць ад Вашай "Цацачнай крамы". Ці маеце намер зрабіць яшчэ нешта такое дзіцячае?

ёпс

Вельмі хачу, спадзяюся хопіць жыцьця, каб зрабіць што для дзяцей.

***

А ў якіх магазінах можна купіць вашы дыскі?

Люба

У Містэрыі гуку, на Управе.

Паважаны Зьмiцер! Мне вельмi падабаецца Вашая творчасць, я ужо шмат разоу прысутнiчау на Вашых канцэртах, а таксама набыу квiток на 8 сакавiка. Дзякуй Вам вялiкi!
Скажыце, калi ласка, калi i дзе можна будзе набыць цi спампаваць "Калыханкi"? Дзякуй.

Аляксандр

***

Калыханкі немагчыма набыць. Іх можна скапіяваць і падарыць сябру (знаёмай, сыну, унуку).

Гутаркі з кім зь дзеячоў беларускай культуры Вам было б цікава пачытаць у НН?

Дзед

***

Мне вельмі падабаецца Анатоль Сідарэвіч і заўсёды чытаю, што піша Глёбус.

Дзе і як (калі) адпачываеце?
Вы свой выбар зрабілі: не шкадуеце, што "загубілі" шанцы ўдзельнічаць у "Сярэбраным грамафоне" і таму падобных?
Што дае Вам веры і моцы для таго, каб рабіць сваю працу?
Будзем на Вашым канцэрце - вельмі рады, што ёсць ячшэ магчымасць пабачыць Ваш выступ.

Віталь зь Мядзела

***

Нёман, Васілевічы, дом №43. Альбо Крывічы, альбо Морына. Альбо проста лес.

Прайшло больш трох гадоў з гэтага канцэрту і гэтых "сьпісаў", і тыя, каму нелажыла было прапасьці, яны засталіся і сталі яшчэ мацнейшымі, сталі загаратванымі, сатлі Асобамі. і я не шкадую.

Любоў дае веры і моцы. Ня ведаю, ці трэба тлумачыць, што ня толькі да жанчыны.

Мне не падабаецца ваша творчасьць.адна песьня -"простыя словы" у вас дастойная. а астатняе лiчу аднастайным. з налетам пылу. не пасьлядоуным, кiдаецiся вы у скрайнасьцi, то Маякоускi, то казкi... а вось дзела казак i пытанне. чулася, што зьбiраецiся выпусцiць казкi самым жа начытаныя. з выхаваучага вопыту хачу вас засьцерагчы. дзецi вельмi прыдзiрлiвы слухач. йх не падманеш. можна 1-2 начытаць, але не такую колькасьць. ды й цацачная крама не вельмi удалы праект.

Алеся

***

Дзякуй за крытыку, Алеся. "Простыя словы" -- не мая песьня, яе сьпявае Вольскі. Наконт непасьлядоўнасьці -- вельмі люблю скрайнасьці, вельмі. Дзьве скрайнасьці, дзьве стыхіі, усход і захад. Маякоўскі па-расейску прынцыпова. Ваячак - па-польску, прынцыпова. Часу на ўнівэрсытэты ўжо няма. Так вось і вучуся. У набліжэйшы год чытаць казкі не зьбіраюся. Зь дзецьмі, як са слухачамі, у мяне выдатны кантакт, і калі такі праект будзе зроблены, думаю, дзецям гэта спадабаецца.

Наконт ""Цацачнай крамы" крытыка прымаецца.

Раскажыце, хто вашыя бацькі, ці ёсьць сёстры і браты

тт

***

Адзін я ў мамы. Мама пэнсіянэрка, поўжыцьця працавала ў беларускім гандлі, а поўжыцьця працавала на шклозаводзе "Нёман". Бацька загінуў у 1975 г. Маю сына.

Як у школе вучыліся?
Ці цікавіцеся спортам?

хлапец

***

У школе вучыўся някепска, добра ішла матэматыка, а з фізіыкай і хіміяй не сябраваў.

Люблю спорт. Асабліва люблю басэйн і хаджу ўжо другі год два разы на тыдзень. Фанацець па спорту не фанацею.

jakaja na sionnia halounaja zahana nashaj muzychnaj kultury?

BB

***

Заганаў шмат, але на мой погляд галоўная - гэта слабая вера ў свае сілы, безініцыятыўнасьць. Беларусу творчаму патрэбна шырыня мысьленьня, скрайнасьці, пачуцьцё эгаізму, уласнай вартасьці. Карацей, ня бойцеся!

Вашыя любімыя замежныя сьпевакі, гурты, сьпявачкі.
Як ставіцеся да фармату 75%

sol

***

Бона, U2, Робі Ўільямз, француская Noir desire, Мэйсі Грэй і Сьвета Сугака.

Да фармату 75% стаўлюся нармальна, але ня хопіць часу адказаць на ўсе дэталі.

Як ставіцеся да Мілінкевіча і дэмакратычных сілаў. Ці будзеце 25 сакавіка на Плошчы

цікаўны

***

Да Мілінкевіча добра стаўлюся. Хацелася б, каб у беларускім палітычным асяродзьдзі панавала мудрасьць. Трэба перастаць сварыцца.

25 Сакавіка буду на Плошчы, толькі ў Варшаве, на жаль.

Вашыя адносіны да мінулай рок-каранацыі?

фанат

***

Спакойныя адносіны да мінулай рок-каранацыі. У свой час мне шмат чаго давалі, таму крыўды на арганізатараў і на акадэмікаў няма. І я нармальна стаўлюся да таго, што мая музыка можа не ўсім падабацца. У нейкім сэнсе я сваёй актыўнай музычнай дзейнасьцю, шмат каму не падабаюся, і ня ёсьць амэрыканскім далярам, каб усім падабацца.

Самае галоўнае, што ёсьць публіка, якая рэгулярна ходзіць на мае канцэрты, і ёй (публіцы) вялікі дзякуй. А да каранацыі стаўлюся спакойна.

ці любіце лаяцца?

маленькі хлопчык

***

Часам лаюся. Паколькі досыць часта бываю ў Польшчы, выкарыстоўваю польскае слова, калі мне весела, і калі нечым засмучаны. Але паважаю людзей, якія ніколі не выкарыстоўваюць брыдкіх словаў. З другога боку, як сказаў Рыгор Барадулін, у беларускай мове брыдкіх словаў няма.

Jkij u vas adnosin sa sp. Volskim, Kulinkovi4am???

Dzianis

***

Добрыя адносіны і з Вольскім, і з Кулінковічам. Нашы адносіны менш прафэсійныя і больш сяброўскія. На шчасьце, дзяліць, як беларускім палітыкам, нам няма чаго. Лідэрства Вольскага мяне не раздражняе, Кулінковіча таксама.

Ці прыгожая Бярозаўка і наогул Лідчына

маладзечанскі

***

Лідчына -- вельмі прыгожая, варта прыехаць і паглядзець самастойна. Бярозаўка - гэта тое месца, дзе я нарадзіўся. Не магу сказаць, што яна вельмі прыгожая, але родная. Таксама варта заехаць і паглядзець на ўласныя вочы.

Раптоўна патрапіла, таму ніякага пытаньня прыдумаць не магу хутка. Проста дзякуй!

Даша С.

***

Вам таксама прывітаньне і дзякуй

на якіх мовах вы гаворыце

фффф

Гавару па-беларуску, расейску, па-польску і па-ангельску (літл)

***

уэб-рэдактар онлайн-канфэрэнцыя заканчваецца.

Зьміцер Вайцюшкевіч. Дзякуй усім за пытаньні. Чакаю ўсіх 8 сакавіка на канцэрце, што пройдзе ў клюбе імя Дзяржынскага (Камсамольская, 30). Пачатак а 19-й.

Канцэрт будзе прысьвечаны Дню жанчын, будуць вядомыя песьні, рэдкія, а таксама некалькі новых песень на вершы Генадзя Бураўкіна

?

Зьміцер Вайцюшке?віч — беларускі сьпявак і музыка.

Нарадзіўся 20 ліпеня 1971 г. у мястэчку Бярозаўка (Лідзкі раён, Гарадзенская вобласьць). Скончыў музычную вучэльню ў Лідзе, Інстытут культуры ды менскую вучэльню імя Глінкі.

Удзельнічаў у гуртах «Палац», «Крыві». Зараз выступае з гуртом «WZ?Orkiestra». Вядомы таксама пад сцэнічным імём Тодар. Сьпявае песьні на словы беларускіх паэтаў – Барадуліна, Някляева, Камоцкага. Адзін альбом «WZ?Orkiestra» запісаны на словы Ўладзімера Маякоўскага. Зьміцер прымаў удзел у супольных музычных праектах, сярод якіх Народны альбом (1997), Сьвяты вечар (2000), Я нарадзіўся тут (2000) ды інш.

Рыгор Барадулін з прыемнасьцю ўзгадвае працу з кампазытарам і сьпеваком Зьмітром Вайцюшкевічам, якога лічыць выключнай зьявай у гісторыі сучаснай беларускай музыкі.

«Ён ня любіць крочыць пратаптанымі сьцежкамі, ён імкнецца ў кожным вершы намацаць закладзеную ў ім мэлёдыку», – кажа пра сьпевака музычны крытык Зьміцер Падбярэскі.

Пра сябе Зьміцер кажа, што ён звычайны чалавек, які вырас у маленечкім мястэчку, «як усе дзеці, гуляўся з карбідам».

8 сакавіка ў Клюбе імя Дзяржынскага адбудзецца ягоны вялікі сьвяточны канцэрт.

0
Helen / Адказаць
05.03.2007 / 17:04
Поспехаў вам, Дзіма, думаю, вас чакае незвычайная будучыня...
0
Войша Мілавід / Адказаць
06.03.2007 / 10:16
Дзякую, Зьміцер за адказы! Пабываў быў на Тодар.нет :)) Хай хутчэй адчыняе браму! Чакаем Тодара ў ЛівДжорнэл!..
0
Зямляк / Адказаць
06.03.2007 / 15:24
Дзякуй. Чакаем у Бярозаўцы. Ды іўВасілевічы ўлетку наведаемся. Абавязкова.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру