Маладой беларускай мастачцы Стасі Майстрэнка патрэбная дапамога ў барацьбе з цяжкой хваробай. У Стасі саркома лёгкіх. Усе сябры 22-х гадовай, жыццялюбівай дзяўчыны, стараюцца дапамагчы чым могуць. Бо шанец на выздараўленне каштуе не малых грошай. Цяпер усё залежыць ад неабыякавасці кожнага з нас.

18 сакавіка (нядзеля) адбудзецца дабрачынны канцэрт, дзе будуць збірацца сродкі на лячэнне Стасі. У unplugged-фармаце выступяць Руся і CherryVata crew, гурт Sounduk, Паліна Рэспубліка, а таксама гурт BosaeSonca.

На канцэрце таксама адбудзецца аўкцыён-распродаж твораў мастацтва ад розных беларускіх творцаў, сяброў Стасі і проста неабыякавых людзей мастацтва.

«Добрая нядзеля!» — гэта той прыклад, калі музыкі з розных тусовак аб’ядналіся з адной мэтай — дапамагчы чалавеку, якому сапраўды патрэбная дапамога. Дапамагчы можа і кожны з вас!

Уваход на канцэрт будзе каштаваць дабравольнага ахвяравання на лячэнне Стасі, суму якога кожны вырашыць для сябе сам.
Музыкі-выступоўцы заклікаюць памятаць, што чым большую шчодрасць і неабыякавасць выкажа кожны з нас, тым больш шансаў у Стасі на выздараўленне.
Адбудзецца unplugged-канцэрт «Добрая нядзеля!» 18 сакавіка ў кафэ «Loft» (Мінск, вул. Пятруся Броўкі 22). Пачатак, а 18:00.

Тыя ж, хто на канцэрт трапіць ня змогуць, маюць магчымасьць дапамагчы Стасі, пералічыўшы грашовае ахвяраванне. Падрабязныя дадзеныя дабрачынных рахункаў можна пабачыць тут — belarusbank.by.

***

Менская мастачка і студэнтка Стася Майстрэнка хворая на саркому лёгкіх. Пасьля паўтарагадовага лекаваньня і некалькіх хіміятэрапій у яе з’явіўся шанец на выздараўленне, прыкладна 10 адсоткаў. Стасі ўсяго толькі 22 гады. Яна, як і многія з нас, любіць жыцьцё, любіць сваю краіну, заўсёды была ў цэнтры падзеяў, аб’ездзіла мноства музычных і мастацкіх фэстываляў. Як кажуць, жыццярадасная і лёгкая на ўздым.

Так было. Яшчэ паўтара гады таму. А потым яна раптам пачала кашляць. Месяц, другі, трэці. Абследаваньне паказала нездаровае ўтварэньне ў лёгкім. Хіміятэрапія, апэрацыя. На гэтым усё ня скончылася. Рак.

У студзені яна павінна была выправіцца ў спецыялізаваную клініку ў Ізраілі на абследаванне. Аднак на той час у Стасі паўсталі праблемы з сэрцам і дактары забаранілі пералёт. Гэта можна зрабіць зараз, каб не праблемы з аплатай.

Само абследаванне каштуе каля 5 тысяч даляраў. Якім будзе лячэнне, а значыць, і яго кошт, пакуль невядомы. Бацькі Стасі дзеля гэтага гатовыя прадаць дачу, машыну, кватэру — каб сабраць патрэбную суму.

Беларусаў заўсёды выдзяляла добрая якасць — вырашаць праблемы талакой. Можна паспрабаваць дапамагчы захаваць жыццё маладой дзяўчыне і ў гэтай сітуацыі. Невялікая пасільная дапамога дзесяці, сотні, тысячы чалавек — гэта адзін вялікі шанец для адной маладой мастачкі.

Дзеля гэтага ў «Беларусбанку» на імя Стасі адкрытыя дабрачынныя рахункі.

Дабрачынныя рахункі адкрыты ў філіяле № 511 «Беларусбанка» — г. Мінск, вул. Даўгабродская, 1; УНП 100349858; МФА 153001815:

— Беларускія рублі — транзітны рахунак № 3819382103561 на дабрачынны рахунак № 000012 у аддзяленні № 511/234

— Даляры ЗША — транзітны рахунак № 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000039 у аддзяленні № 511/234

— Еўра — транзітны рахунак № 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000007 у аддзяленні № 511/234

— Расійскія рублі — транзітны рахунак № 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000010 у аддзяленні № 511/234

Прызначэнне плацяжу: Дабрачынны ўзнос на лячэнне Майстрэнка Анастасіі на дабрачынны рахунак Майстрэнка Анатоля Іванавіча ў аддзяленні 511/234 ААТ «ААБ Беларусбанк».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?