Сённяшнія адносіны Беларусі з Еўропай з’яўляюцца вызначальнымі для будучыні. Такі пункт гледжання выказаў дэпутат Федэральнага парламента Бельгіі, старшыня бельгійскай секцыі ў рамках МПС па супрацоўніцтву з Беларуссю Жан‑Поль Анры сёння на сустрэчы ў Мінску са спікерам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімірам Канаплёвым.

Нагадаем, што бельгійская парламенцкая дэлегацыя знаходзіцца цяпер з візітам у нашай краіне. Жан‑Поль Анры, які ўзначальвае дэлегацыю, з’яўляецца членам ПАСЕ і асацыіраваным членам ПА АБСЕ.

Ён паведаміў, што ў бліжэйшыя дні Рэспубліку Беларусь «плануе наведаць дэлегацыя ад Хаўера Саланы» (вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па знешняй палітыцы і бяспецы). Гэта сведчыць аб тым, лічыць Жан‑Поль Анры, што ў Еўропе пачынае фарміравацца іншы, новы погляд на беларускую дзяржаву. На думку бельгійскага дэпутата, «абодва бакі павінны выкарыстаць гэты шанц». Бельгійскі парламентарый таксама дадаў, што быў бы рады ўбачыць Уладзіміра Канаплёва з візітам у Бруселі. Жань‑Поль Анры перакананы, што адносіны паміж бельгійскім і беларускім парламентамі прадаўжаюць развівацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?