Перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і эміратам Дубай абмеркавалі сёння кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і віцэ‑прэзідэнт, прэм’ер‑міністр, міністр абароны ААЭ, правіцель эмірата Дубай шэйх Мухамед бен Рашыд Аль Мактум.

Нагадаем, беларускі лідэр 4‑6 сакавіка знаходзіцца з афіцыйным візітам у ААЭ. Сёння Аляксандр Лукашэнка правёў перагаворы таксама з прэзідэнтам ААЭ, правіцелем эмірата Абу‑Дабі шэйхам Халіфой бен Заідам Аль Нахаянам. Лідэры дзвюх краін абмяняліся думкамі аб магчымасцях пашырэння супрацоўніцтва, перш за ўсё ў гандлёва‑эканамічнай і інвестыцыйных сферах.

Як падкрэсліў прэзідэнт Беларусі, у рэспублікі ёсць канкрэтныя інвестыцыйныя прапановы для разгляду эмірацкім бокам.

На думку беларускага боку, найбольш перспектыўным з’яўляецца прыцягненне прыватных інвестыцый у сферы турызму і нерухомай маёмасці. Перспектыўнымі могуць стаць праекты ў гасцінічнай і будаўнічай галінах.

Сёння члены беларускай дэлегацыі праводзяць двухбаковыя сустрэчы з эмірацкімі калегамі і партнёрамі. У Абу‑Дабі прануецца падпісаць шэраг двухбаковых дакументаў.

Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прадстаўнік беларускай дэлегацыі, цяпер прапрацоўваецца магчымасць арганізацыі экспарту кар’ернай тэхнікі ў ААЭ. У 2007 годзе БелАЗ плануе паставіць 8 кар’ерных 55‑тонных машын. Беларусь таксама лічыць перспектыўным прасоўванне на рынак ААЭ высокатэхналагічных тавараў: оптыкі, электронных, кантрольных і вымяральных прыбораў, лазерных і біялагічных тэхналогій.

У Беларусі зарэгістраваны два сумесныя прадпрыемствы і адно прадпрыемства са 100‑працэнтным капіталам ААЭ.‑

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?