Больш за 6 гадзінаў сёння «трэслі» на аўтадарожным пункце пропуску літоўска-беларускай мяжы «Катлоўка» былога палітвязня Мікіту Ліхавіда, ягоную маці Алену і сяброўку Ліхавідаў.

Як расказала спадарыня Алена, літоўскую мяжу яны праехалі без аніякіх пытанняў, затое на беларускім баку пачаліся «прыгоды». Праблемы ўзніклі яшчэ на пашпартным кантролі,

калі пашпарт Мікіты памежнікі забралі на дадатковую праверку, доўга нешта ўзгаднялі па рацыі, чакалі нейкіх распараджэнняў.

Пасля гэтага аўтамабіль Ліхавідаў загадалі загнаць у бокс, дзе быў праведзены дагляд рэчаў і асабісты дагляд пасажыраў.

Пры гэтым Мікіту ў суправаджэнні двух асобаў у цывільным адвялі ў памяшканне мытні, адкуль ён доўга не выходзіў.

Тым часам у Алены мытнікі экспрапрыявалі працоўную флэшку, чаму надзвычай узрадаваліся. Жанчына запатрабавала, каб электронны носьбіт правяралі ў яе прысутнасці.

Урэшце нічога крымінальнага знайсці не ўдалося.

Паводле Алены Ліхавід, пільны надгляд цягнуўся больш за 6 гадзін. Пры гэтым начальнік мытні адмовіўся не толькі дакументальна зафіксаваць прычыну праверкі, але нешта патлумачыць нават на словах.

Толькі супрацоўніца, якая праводзіла асабісты дагляд Мікіты, задала рытарычнае пытанне: «Каму ж ты так перайшоў дарогу, хлопец?».

На думку Алены Ліхавід, сітуацыя вакол выезду і ўезду дэмакратычных актывістаў лішні раз пацвярджае наяўнасьць чорнага спісу апазіцыянераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?