«Заклікаем заходніх калег устрымацца ад спроб аказаць націск на нашых партнёраў па Мытным саюзе», — гаворыцца ў каментарыі МЗС РФ наконт абнародаванай 11 сакавіка заявы ўрадаў Беларусі, Казахстана і Расіі пра недапушчальнасць выкарыстання мер эканамічнага націску ў дачыненні да беларускага боку.

«Дзейнічаючы ў духу агульнага падыходу, узгодненага кіраўнікамі дзяржаў Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі, а таксама з улікам неаднаразовых заяў ЗША і Еўрапейскага саюза пра магчымасць прымянення эканамічных абмежаванняў да адной з дзяржаў — членаў Мытнага саюза/Адзінай эканамічнай прасторы ўрады Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі пацвярджаюць недапушчальнасць выкарыстання мер эканамічнага націску або прымушэння», — гаворыцца ў сумеснай заяве ўрадаў.

«Мы — за раўнапраўны і паважлівы дыялог, у межах якога могуць быць урэгуляваны любыя праблемы. Мы лічым, што ўвядзенне санкцый у дачыненні да Беларусі можа негатыўна паўплываць на эканамічнае супрацоўніцтва паміж суб’ектамі гаспадарання на тэрыторыі Мытнага саюза/Адзінай эканамічнай прасторы, стаць пагрозай эканамічнай бяспецы нашых дзяржаў і развіццю інтэграцыйных працэсаў на еўразійскім кантыненце», — лічаць у знешнепалітычным ведамстве Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?