Пра гэта паведаміў у фэйсбуку яго калега, праваабаронца Уладзь Лабковіч.

Тэлефон Валянціна Стэфановіча пакуль не дасяжны.

***

Нагадаем, што апошнім часам пры перасячэнні беларускай мяжы ўзнікла шмат праблем у шэрагу беларускіх грамадскіх дзеячоў.

Так, 7 сакавіка на памежным пераходзе «Каменны Лог» не пусцілі ў Літву лідара АГП Анатоля Лябедзьку, Аляксандра Дабравольскага знялі вечарам з цягніка. Праблемы з вяртаннем з Літвы ўзніклі ў жонкі А. Лябедзькі Святланы, яе некалькі гадзін пратрымалі на мяжы.

10 сакавіка на «Каменным Логу» затрымалі і не пусцілі ў Літву грамадскага дзеяча Віктара Карняенку і лідара партыі «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна, сказаўшы, што ім забаронены выезд з Беларусі. Праўда, потым Лябедзька, Калякін і Карняенка трапілі ў Літву іншым спосабам.

Наадварот пры ўездзе ў Беларусь узніклі праблемы ў Мікіты і Алены Ліхавідаў. Іх аўтамабіль і іх саміх шэсць гадзін трэслі на мяжы.

У грамадстве ходзяць чуткі пра наяўнасць чорнага спісу са 108 грамадскіх дзеячаў і праавабаронцаў, якім улады забароняць выезд за мяжу ў адказ на санкцыі ЕС. МЗС такія чуткі абвяргае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0