Пра гэта расказаў славенскі міністр Карл Эр’явец, які 9–10 сакавіка браў удзел у нефармальным саміце ЕС у фармаце «Гімніх» у Капенгагене. У інтэрв’ю славенскім СМІ Эр’явец, у прыватнасці, распавёў пра шырокую дыскусію на тэму выкарыстання санкцый у дачыненні да Беларусі, Ірана і Сірыі.

Спасылаючыся на неафіцыйную інфармацыю,

Эр’явец адзначыў, што праз два тыдні на чарговай працоўнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС будуць абмеркаваныя санкцыі ў дачыненні да кіраўнікоў тых беларускіх кампаній ды бізнэсоўцаў, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі.
Славенскі міністр адзначыў, што ў гэты спіс увойдзе не толькі Юры Чыж, які супрацоўнічае з люблянскай кампаніяй Riko (не так даўно фірма атрымала ў Беларусі будаўнічы кантракт на 100 мільёнаў еўра).

Падчас свайго выступу ў Капенгагене Эр’явец сказаў, што ЕС патрэбная агульная стратэгія ў справе эканамічных санкцый у трэціх краінах, і гэтыя санкцыі не павінны закранаць інтарэсы толькі адной краіны ЕС

Эр’явец меў на ўвазе эпізод, які ўзнік на лютаўскім саміце еўрапейскіх міністраў у Брусэлі. Тады Любляна заблакавала ўключэнне кандыдатуры Чыжа ў спіс беларускіх чыноўнікаў, супраць якіх трэба ўжыць санкцыі, маўляў, Чыж — адзіны бізнэсовец у тым пераліку, хаця далёка не адзіны сярод прадпрымальнікаў, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі:

«Мы падтрымліваем санкцыі, каб прадухіліць парушэнні правоў чалавека, але мы павінны забяспечыць паслядоўны падыход, каб эканамічныя санкцыі, калі яны будуць узгодненыя, былі эфектыўныя», — патлумачыў Карл Эр’явец.

У інтэрв’ю славенскім журналістам, міністр адзначыў, што на «Гімніху» ў Капенгагене яго пазіцыя была сустрэтая з разуменнем і не выклікала крытыкі з боку калегаў.

У адрозненне ад пасяджэньняў Рады ў замежных справах ЕС, у фармаце «Гімніх» афіцыйна ўзгодненыя рашэнні не выносяцца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?