Жыхар Барысава Ігар Аскерка, сын Анатоля Аскеркі, асуджанага за акцыю ў падтрымку палітзняволенага Андрэя Саннікава, пакараны 10-сутачным адміністрацыйным арыштам.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, малады чалавек быў затрыманы 11 сакавіка каля будынка суда Барысаўскага раёна пасля таго, як разгарнуў плакаты са словамі ў падтрымку бацькі і беларускіх палітзняволеных.

12 сакавіка суддзя суда Барысаўскага раёна Ірына Пасюк вынесла рашэнне пакараць Ігара Аскерку 10-сутачным арыштам за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Як раней паведамлялася, днём раней гэтым жа судом былі прыгавораныя да 15 і 10 сутак арышту адпаведна член Партыі БНФ Анатоль Аскерка і маладзёжны актывіст Іван Шутко. 8 сакавіка, у дзень нараджэння Андрэя Саннікава, яны выйшлі ў цэнтр Барысава з бел-чырвона-белымі сцягамі і партрэтам экс-кандыдата ў прэзідэнты. На наступны дзень, 9 сакавіка, актывісты апазіцыі былі затрыманыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?