Дванаццаць адзінак тэхнікі МНС было задзейнічана ў ліквідацыі пажару, які адбыўся 12 сакавіка ў будынку брэсцкага прадпрыемства «Гефест-Тэхніка».

Як паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС, паведамленне пра пажар на тэрыторыі прадпрыемства, што на вуліцы Суворава, паступіла ў 8.27. Праз пяць хвілін туды прыбылі два першыя падраздзяленні ратавальнікаў.

Высветлілася, што ў будынку кампрэсарнай, што знаходзіцца на рэканструкцыі і часова выкарыстоўваецца пад склад для захоўвання полістыролу, гарыць полістырол на плошчы 120 квадратных метраў.

У 8.46 пажар быў лакалізаваны, а ў 8.54 — ліквідаваны.

Агнём знішчана 50 кубічных метраў полістыролу, які выкарыстоўваецца для ўпакоўкі. Будынак не пашкоджаны. Паводле папярэдніх звестках, на момант узнікнення пажару там знаходзіліся трое будаўнікоў, якія пакінулі будынак да прыезду ратавальнікаў.

Як мяркуецца, прычынай пажару стала парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры правядзенні агнявых работ (пападанне іскры на гаручую полістырольную ўпакоўку пры разразанні металаканструкцый газавым разаком). Сума матэрыяльнага ўрону ўдакладняецца.

Будынак, дзе адбыўся пажар, — аднапавярховы, 10 на 30 метраў. Вонкавыя сцены жалезабетонныя, перагародкі цагляныя, дах — жалезабетонныя пліты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?