Як паведаміў прадзюсар Яўген Калмыкоў,

«Ляпіс Трубяцкой» быў прадстаўлены ў пяці намінацыях, а перамог у трох, уключаючы самую прэстыжную — «Гурт года».

Цырымонія ўручэння прэміі прайшла ў Маскве 7 сакавіка.

«Гэта вельмі важная для нас перамога, — заявіў пасля атрымання ўзнагарод лідар беларускага гурту Сяргей Міхалок.
— „Ляпісы“ — маленькі незалежны анарха-сіндыкат, мы не ўваходзім ні ў якія шоу-бізнэс-кланы, не ўдзельнічаем у „зорных“ тэлешоу, не наведваем свецкія раўты, не спяваем на праплачаных мітынгах. І тым не менш нас прызналі найлепшым гуртом 2011 года — значыць, мы на правільным шляху».
Яшчэ дзве намінацыі, у якіх перамог «Ляпіс Трубяцкой», — гэта «Паэзія» (песня «Я веру», аўтар слоў Сяргей Міхалок) і «Відэа» (кліп «Я веру», рэжысёр Аляксей Церахаў).
Для Церахава, беларускага кліпмэйкера, які жыве ў Канадзе, гэта ўжо 13-я ўзнагарода, якую ён заваяваў у творчым саюзе з «Ляпісамі». А тым часам у вытворчасць запушчана чарговая сумесная праца гурту і рэжысёра, у якой гэтым разам змогуць узяць удзел і прыхільнікі «Ляпіса Трубяцкога».
Нядаўна «Ляпісы» абвясцілі пра пачатак акцыі наўпроставага дзеяння «Ты ні пры чым?», вынікам якой стане відэакліп на адну з новых песень калектыву.
Любы ахвотны можа зрабіць у сваім горадзе аўтарскае трафарэтнае графіці. Калі графіці спадабаецца музыкантам і рэжысёру Церахаву, яно ўвойдзе ў кліп, а яго аўтар атрымае эксклюзіўны падарунак ад гурту «Ляпіс Трубяцкой».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?