Генеральная пракуратура не будзе ўздымаць пытанне аб адмове ад рэгулярнага ўдзелу цяжкай ваеннай тэхнікі ў парадах дзеля захавання дарожнага пакрыцця ў Мінску.Такую выснову можна зрабіць з выказвання начальніка ўпраўлення Генпракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Паўла Радзівонава на сустрэчы з журналістамі 12 сакавіка.
Сустрэча была прысвечана вынікам маніторынгу органаў пракуратуры і ДАІ дзейнасці арганізацый, адказных за належны стан дарожнага пакрыцця, і прынятым у сувязі з гэтым рашэнням.
«Мы спадзяемся, што, прынамсі, хаця б ямачны рамонт будзе праведзены своечасова і ў адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі. Напэўна, некаторыя людзі сапраўды гавораць пра некаторыя нязручнасці, але скаргаў… і
Па выніках маніторынгу Генеральнай пракуратурай у Мінгарвыканкам, аблвыканкамы, Міністэрства транспарту і камунікацый, УДАІ МУС накіравана інфармацыя. У ёй прапанавана неадкладна прыняць меры па прывядзенні аўтамабільных дарог рэспубліканскага і мясцовага значэння ў належны стан і ўстараніць дэфекты дарожнага пакрыцця, якія ствараюць пагрозу для бяспечнага руху. Правесці рамонтныя работы ў строгай адпаведнасці з тэхналагічнымі нормамі і рэгламентамі, забяспечваючы загароджванне і асвятленне участкаў дарог, якія рамантуюцца. Арыентаваць тэрытарыяльныя падраздзяленні ДАІ на правядзенне на пастаяннай аснове аб’ектыўнага маніторынгу стану дарожнай сеткі.
Таксама прапанавана выяўляць і патрабаваць своечасовага ўстаранення прычын і ўмоў учынення правапарушэнняў, звязаных з неналежным утрыманнем
Разгляд інфармацыі ўзяты на кантроль Генеральнай пракуратурай.