Насуперак напружаным адносінам Беларусі і Еўрасаюза літоўская сетка рознічнага гандлю Maxima рыхтуецца адкрыць першую краму ў нашай краіне. Дазвол Мінгарвыканкама ўжо атрыманы.
Першым стане супермаркет на скрыжаванні вуліц Багдановіча і Шырокай у Мінску.Ён не будзе гіганцкай крамай — гандлёвая плошча складзе 1500 квадратных метраў, гэта ў некалькі разоў менш за «Карону» ці «Бігз». Але неўзабаве мусяць з’явіцца і іншыя крамы. Іх дакладныя адрасы ў Мінгарвыканкаме не ўдакладняюць.
Крамы Maxima уваходзяць у групу кампаній Vilniaus prekybа («Віленскі гандаль»), 60% акцый якой належаць найбагацейшаму літоўцу Нерыюсу Нумавічусу. Ягонае багацце, па розных ацэнках, даходзіць да $1 мільярда. Крамамі ахопленая ўся Балтыя, але патроху літоўцы заваёўваюць і іншыя рынкі. Некалькі гадоў таму яны купілі мясцовую сетку крамаў у Балгарыі, а сёлета ўвайшлі і польскі рынак.
Гіпермаркет «Акропаліс», у які штовыходныя прыязджаюць тысячы беларусаў, таксама маёмасць Нумавічуса.
У залежнасці ад памеру гандлёвага аб’екта літоўцы дадаюць да назвы крамы суфікс —
ў Гомелі ўжо існуе мясцовая крама Maxima.
Літоўскія бізнэсоўцы — ледзь не адзіныя прадстаўнікі Еўрасаюза, якія паспяхова працуюць на рынку рознічнага гандлю ў Беларусі. Самай багатай
Яе кампанія «Стыма» валодае крамамі «Суседзі» і «Сцяжынка» (агулам каля 30 аб’ектаў), піцэрыямі «Піца Тэмпа» і рэстаранамі беларускай кухні «Васількі».Апроч таго, літоўка кантралюе кампанію «Фрутімпарт», якая займаецца пастаўкамі садавіны і гародніны ў Беларусь.
Будаўнічыя крамы «Ома», раскіданыя ў Мінску, Гомелі, Бабруйску і Баранавічах, таксама належаць літоўцам. Іх уладальнікі — браты Аўгустынас і Артурас Ракаўскасы. Яны ўзначальваюць кампанію Senukai, у якой, апроч літоўскага, круціцца яшчэ і фінскі капітал.