заявіў спецыяльны следчы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, былы міністр замежных справаў Мальдыўскіх астравоў Ахмед Шахід.

«Мы глыбока занепакоеныя тым, што ў Іране значна павялічылася колькасць пакаранняў смерцю з 200 у сярэдзіне верасня 2011 года да 600 да канца года», — заявіў Шахід.

Пра 421 пакаранне было абвешчана афіцыйна і яшчэ пра 249 таемных паведамілі крыніцы следчага ў Іране.

Шахід заявіў на прэс-канферэнцыі, што нават

сярод тых, хто афіцыйна пакараны за захоўванне наркотыкаў, многія першапачаткова былі арыштаваныя за супраціў рэжыму,
а злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, да абвінавачання былі дададзеныя пазней. Шахід таксама паведаміў, што
Іран парушае шырокі спектр пагадненняў ААН у галіне правоў чалавека, пераследуючы меншасці і прафсаюзы.

Пасада спецыяльнага следчага ААН па Іране была створаная летась. Іран адмовіў яму ва ўездзе ў краіну і назваў яго «некампетэнтным».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?