Курыльскі рыбакамбінат «Астраўны» праз маскоўскае кадравае агенцтва адабраў летась каля 40 грамадзянаў Беларусі для перапрацоўкі рыбы.

На выспе Шыкатан беларусаў замест абяцанага інтэрната пасялілі на карабель і забралі дакументы. Кіраўніцтва кампаніі патлумачыла ім, што на Шыкатане няма пашпартыста, таму пячаткі пра рэгістрацыю трэба ставіць у іншым горадзе. Пасля двух месяцаў працы мігрантам заплацілі за ўсё па 8 000 расійскіх рублёў (gf 2 vky 400 тыс. беларускіх).

Такая інфармацыя прагучала на пасяджэнні міжведамаснай камісіі (МВК) Сахалінскай вобласці па пытаннях прыцягнення і выкарыстання замежных работнікаў.

Юрыст рыбакамбіната, які прысутнічаў на пасяджэнні, кажа, што пашпарты беларусам ужо вярнулі. А што да заробкаў, то паводле ягоных словаў беларусаў падманула маскоўскае кадравае агенцтва.

Большая частка тых, хто працаваў на Шыкатане, зараз знаходзіцца ў Маскве і спрабуе адстаяць свае інтарэсы ў судзе.

Аднак некалькі чалавек не змаглі вярнуцца дадому, бо на дарогу няма грошай.

Як піша агенцтва Інтэрфакс, яны сталі бамжамі на Шыкатане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?