— Я шукала кальцавую дарогу і спрабавала з’ехаць з гэтай вуліцы, — усё паўтарала
У гэты вечар яна на сваім «Фіяце» зладзіла сапраўдную шокатэрапію для іншых кіроўцаў.Уявіце: імчыце вы па кальцавой, а вам насустрач едзе машына! Кіроўцы проста прыходзілі ў жах, унікалі ад сутыкнення як маглі, але ДТЗ ўсё роўна не атрымалася пазбегнуць — «Фіят» уляцеў лоб у лоб у «Аўдзі А4».
— Дзяўчына ехала па кальцавой з боку праспекта Незалежнасці ў бок Лагойскага тракту. Прапусціўшы свой паварот, яна проста развярнулася і па крайняй левай паласе паехала ў адваротны бок.Так яна праехала 3 кіламетры, — расказвае падрабязнасці Марына Капковіч, спецыяліст аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Першамайскага раёна.
На шчасце, у аварыі ніхто не пацярпеў, але абедзве машыны давядзецца рамантаваць. Выявілася, што кіроўца «Фіята» першы раз у Мінску, таму так дрэнна арыентуецца на дарозе. У дадатак да ўсяго, дзяўчына забылася дома дакументы на машыну.
Правы яна атрымала два гады таму, але ўжо 14 разоў траплялася даішнікамто за перавышэнне хуткасці, то за непрышпілены пас бяспекі. Праўда, па МКАД яна ехала не з ветрыкам, а ўсяго толькі 60 км/г. Зараз за сваё дзівацтва дзяўчыне трэба будзе адказаць. У дачыненні да яе складзены пратакол за ДТЗ, ёй пагражае штраф ад 3 да 30 базавых велічынь (105 тыс. — 1 млн 50 тыс.) або пазбаўленне правоў. Яшчэ адзін штраф ёй давядзецца заплаціць за забытыя дакументы.