Галоўны трэнер хакейнага клуба «Юнацтва» (Мінск) Міхаіл Захараў лічыць заканамерным паражэнне ад салігорскага «Шахцёра» ў чвэрцьфінальнай серыі
«Трэба павіншаваць „Шахцёр“, ён заслужана перамог, тут нават гаварыць няма пра што, — зазначыў Захараў 12 сакавіка на
Усюды крызісу няма, а тут — крызіс. Я здзіўляюся, што яны яшчэ адбіліся, на жылах змагаліся. Усё, што было ў хакеістаў, яны ўсё выціскалі».
Нязменны трэнер «Юнацтва» зазначыў, што і з цяперашняга складу каманды многія хакеісты могуць пайсці ў міжсезоннасць. «Чалавек дзесяць пойдуць зноў. Пойдуць, убачыце. Мы можам толькі паспрачацца, колькі пойдзе. Ці магу я ўвайсці ў лік гэтых дзесяці? Пажывем — пабачым».
Разам з тым Захараў не пагадзіўся са сцвярджэннем, што сезон для «Юнацтва» атрымаўся няўдалым. «Нармальны сезон. Пятнаццаць хакеістаў сышлі, я ж сказаў. Мы з гэтым дзіцячым садком умудрыліся на Кантынентальным кубку дастойна выступіць (другое месца). Умудрыліся яшчэ ў фінал Кубка Беларусі трапіць.
Менш бы п’янак было б у некаторых хакеістаў нашых, я ўпэўнены, мы б яшчэ і там… А то ў нас загудзелі дык загудзелі. Калі можна адзін дзень, дык яны гудзелі паўтыдня. Задзяленава толькі да чацвярга ці да пятніцы мы «адкапалі»…Як можна гуляць потым было? Яноўскі прыйшоў, вы б бачылі стан, там 30 праміле было. Ён мяне не бачыў… Але зараз яны малайцы. Ніхто не скажа, што мы без бою прайгралі», — мяркуе Захараў.
Ён развеяў чуткі пра магчымае вяртанне ў нацыянальную зборную Беларусі ў якасці асістэнта галоўнага трэнера Кары Хейкіля.
«Забудзьце пра мяне. Я туды наогул не рвуся. Нават калі дадуць запрашэнне, я, хутчэй за ўсё, адмоўлюся. Вось так. Каб вы супакоіліся ўсе.Чаму? А навошта? У нас ёсць трэнеры: Гусаў, Андрыеўскі, Цыплакоў, Занкавец. Няхай працуюць», — заявіў Міхаіл Захараў.