Акрамя таго, гэтыя санкцыі не дасягнуць пастаўленых мэтаў, упэўненыя ў нацаб’яднанні, перадае Newsbalt.ru.

«Недэмакратычнае кіраванне дзяржавай нельга апраўдаць, але ў выпадку з Беларуссю наўрад ці дэмакратыі спрыяе прымусовае набліжэнне дзяржавы да пуцінскай Расіі, якое стане наступствам ўвядзення санкцый», — кажа прэс-сакратар партыі Іева Ліне.

Санкцыі сур’ёзна пашкодзяць эканоміцы Латвіі, бо Беларусь для яе з’яўляецца другім найбуйнейшым партнёрам па-за межамі Еўрасаюза, упэўненыя ў нацаб’яднанні. Гэта ў найбольшай меры закране транзіт, парты Латвіі, экспарт і ўсіх прадпрымальнікаў, якія выкарыстоўваюць беларускую сыравіну ў вытворчасці.

Аб’яднанне заклікае прэм’ер-міністра Латвіі Валдзіса Дамброўскіса знайсці рашэнне для таго, каб планаваныя санкцыі не былі ўжытыя ў дачыненні да Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?