Як перадае interfax.by, маленькі хлопчык, якому з выгляду было каля трох гадоў, зваліўся ў тэхналагічную адтуліну. Работнікі дэльфінарыя кажуць, што дзірку не агарадзілі, бо не ўяўлялі, што ў такую маленькую адтуліну можа хтосьці зваліцца.

Следам за дзіцем у ваду скокнуў яго бацька. Сур’ёзных траўмаў дзіця не атрымала, але перажыло псіхалагічны шок.
Работнікі дэльфінарыя прапанавалі правесці з ім бясплатныя сеансы дэльфінатэрапіі.

Інцыдэнт здарыўся ў дэльфінарыі на Прытыцкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0