Па сведчаннях міліцыянтаў, Павел лаяўся каля крамы, дзе яго нібыта і затрымалі. Сам Вінаградаў адмаўляе правапарушэнне і сцвярджае, што яго нават не выпусцілі пасля папярэдняга адміністрацыйнага арышту з ізалятара на Акрэсціна.

5 сакавіка суддзя ж Маскоўскага раёна Мінска Яўген Хаткевіч адправіў пратакол затрымання актывіста на дапрацоўку. Ён запатрабаваў прадставіць дадтковых сведкаў парушэння.

2 сакавіка Павел Вінаградаў павінен быў вызваліцца пасля 10-дзённага адміністрацыйнага арышту. Але родныя так і не дачакаліся яго выхаду з ІЧУ на Акрэсціна. Толькі ўначы стала вядома, што на актывіста кампаніі «Гавары праўду» склалі чарговы пратакол аб адміністацыйным правапарушэнні і на выхадныя адправілі ў ізалятар.

Разгляд справы адбудзецца 13 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска (пр-т Газеты «Праўда», 27) а 16.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?