Лідэры Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін і Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 5 сакавіка заявілі аб магчымым пераносе кангрэсу дэмсілаў на больш позьні тэрмін.

— Кангрэс — гэта не валун, які немагчыма адсунуць, — сказаў Лябедзька. — Яго правядзеньне залежыць ад многіх фактараў: ступені падрыхтоўкі дакумэнтаў, якія кангрэс павінен прыняць, арганізацыйных пытаньняў. Ня ўсё залежыць толькі да нас: зьмяненьне даты правядзеньня кангрэсу магчымае, калі ўлады ва ўсёй Беларусі не дадуць памяшканьня, якое нам падыдзе.

Палітыкі станоўча расцанілі ліст Аляксандра Мілінкевіча на ініцыятыву лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, які запрапанаваў плятформу «Кампрамісу дзеля адзінства».

— Ёсьць рашэньне палітрады аб стварэньні пагаджальнай камісіі, — дадаў Лябедзька, — і гэтае рашэньне павінна выконвацца. Калі Мілінкевіч падаў туды сваю заяву, мы гэта вітаем. Адзінае, чаго б не хацелася — гэта новых прэтэнзіяў і новых умоваў, якія спыняць дзейнасьць палітрады.

— Калі ёсьць палітычная воля і жаданьне знайсьці кампраміс, — заявіў Калякін, — дык ён будзе знойдзены. Прапановы Мілінкевіча мы абмяркуем на палітрадзе, якая пройдзе ў набліжэйшую сераду, 7 сакавіка. Таксама на ёй будуць разгледжаныя тэхнічныя пытаньні правядзеньня кангрэсу.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0