Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч здолеў патрапіць на будаўнічую пляцоўку ў Верхнім горадзе, на якой поўным ходам ідзе прыстасаванне ансамбля былога бернардынскага кляштара на пляцы Волі пад гатэльны комплекс.
Зафіксаваныя ім на фота метады перабудовы, што ажыццяўляецца ў мурах XVII стагоддзя, выклікаюць шок.

Трэшчыны ў скляпеннях.

Трэшчыны ў скляпеннях.

Нішы больш не будзе.

Нішы больш не будзе.

На ўваходзе ў нумар перашкода — сартыр.

На ўваходзе ў нумар перашкода — сартыр.

«Трашчаць» лучковыя перамычкі.

«Трашчаць» лучковыя перамычкі.

А пра страху неяк забыліся.

А пра страху неяк забыліся.

Штраба прабітая па пяце звода. Канструкцыя аслаблена.

Штраба прабітая па пяце звода. Канструкцыя аслаблена.

Каналы праз канструкцыі

Каналы праз канструкцыі

Аўтэнтыка знішчаная каналамі

Аўтэнтыка знішчаная каналамі

А летась тут была скляпеністая столь. Цяпер пліты.

А летась тут была скляпеністая столь. Цяпер пліты.

Праз часовае пакрыццё страхі бачны ўвесь горад.

Праз часовае пакрыццё страхі бачны ўвесь горад.

Ледзяныя сталактыты.

Ледзяныя сталактыты.

Адкрылася аўтэнтычная плітка на падлозе.

Адкрылася аўтэнтычная плітка на падлозе.

«Працы, што праводзяцца на «комплексе зданий № № 6, 8 по ул. Кирилла и Мефодия» практычна нічым не адрозніваюцца ад працаў на жывёлагадоўчым комплексе», —

эмацыйна піша Астаповіч.

На фота, зробленых у будынку кляштара, бачна, што

будаўнікі знішчылі скляпеністыя перакрыцці ў калідорах, паклаўшы столі з бетонных плітаў. Гэта не толькі недапушчальна ў такім каштоўным гістарычным будынку, але і папросту небяспечна,
лічыць Астаповіч, бо змяншае апорныя здольнасці сценаў.

Не дадае будынку трываласці і тое, што ў мурах,

без уліку канструктыўных асаблівасцяў, папрабіваныя штрабы для гатэльных камунікацый — вадаправоду, каналізацыі.
«Будынак быў цікава зроблены, там вельмі дакладна размеркаваная нагрузка», — кажа Астаповіч. Таварыства аховы помнікаў прапаноўвала пусціць частку новых камунікацый у топачныя хады. Як у многіх старых будынках,
у бернардынаў былі цёплыя сцены: гарачае паветра з печаў і камінаў ішло па люхтах, зробленых проста ў муры.
Але сучасныя будаўнікі палічылі за прасцейшае пазамуроўваць топачныя хады і прабіць новыя дзіркі.
Пазакладалі і сценавыя нішы, якія надавалі інтэр’еру своеасаблівы кляшторны каларыт.

«Адна з найбольшых праблем у тым, што

Мінгарвыканкам хоча, каб тут быў менавіта чатырохзоркавы гатэль, —
кажа Астаповіч. — А гэта значыць —
нумары на адну асобу, грувасткія санвузлы, якія сваёй вагой трушчаць муроўку скляпенняў, маса новых камунікацый.
Мы прапаноўвалі зрабіць гатэль турыстычнага класу, у якім можна было б рабіць з келляў двухмясцовыя нумары, прыбіральні рабіць у калідорах»

Разбурэнню сценаў спрыяе і пастаяннае намаканне.

У прабітых штрабах намерзлі вялізныя ледзяшы: над будынкам ужо год няма нармальнай страхі.

Невядома, што будзе і з падмуркамі:

катлаван падземнай паркоўкі, паводле словаў Астаповіча, умацавалі сцяной, якая перашкаджае адтоку грунтовых водаў ад падмуркаў кляштара.
Лішне казаць, што дзеля стварэння падземнага паркінга знішчаецца культурны пласт XVII стагоддзя.

«Пры гэтым смешна выглядаюць патрабаванні да будаўнікоў, якія займаюцца тынкоўкай, — саркастычна піша старшыня Таварыства аховы помнікаў. — 

Ну вельмі хочацца нашаму начальству, каб тынкоўка была высакаякаснай, ідэальна роўненькай, з канцікамі, аб якія парэзацца можна. Гэта ж «красіва», паводле іх разумення, у гэтым самы сталічны гламур».

Вяртання кляштара з касцёлам Святога Язэпа ў Верхнім горадзе мінскія вернікі дамагаліся больш за 17 гадоў. У 2005 годзе кіраўніцтва Касцёла ў Беларусі звярнулася да ўладаў з адпаведным патрабаваннем. Аднак тагачасны старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў выдаткаваў з бюджэту сродкі на рэканструкцыю і рэстаўрацыю кляштара з прыстасаваннем яго пад гатэльны комплекс з саўнай, боўлінгам і падземнай паркоўкай.

У сакавіку 2007 года праект ператварэння кляштара ў гатэль трапіў у СМІ. Вернікі пачалі кампанію па абароне бажніцаў. Пад сценамі касцёла Св. Язэпа рэгулярна ладзіліся супольныя малітвы, былі сабраныя тысячы подпісаў пад зваротам да кіраўніка дзяржавы за вяртанне вернікам святыняў. У красавіку таго ж года Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры ўхваліла перадпраектную прапанову па прыстасаванні былога кляштара пад гатэль. А потым ініцыятары праекту ўзялі трохгадовую паўзу.

Працы аднавіліся ў жніўні 2010-га. Гатэльны комплекс запланавана здаць у эксплуатацыю ўжо ў маі 2013-га. Гатэль увайшоў у праграму стварэння гасцінічнага сервісу да правядзення ў Мінску Чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе.

14 сакавіка

Таварыства аховы помнікаў скіравала лісты ў міністэрства культуры і Генпракуратуру. «Але гэта больш фармальныя дзеянні, — кажа Астаповіч. — Помнік ужо не вярнуць».

Астаповіч кажа, што пасля з’яўлення ў інтэрнэце фота «рэстаўрацыйных» работ адбылася нарада ў КУП «Мінская спадчына», якая займаецца будаўнічымі працамі: «Але яны абмяркоўвалі не свае „касякі“, а спрабавалі высветліць, хто пусціў Астаповіча на аб’ект».

Таксама Таварыства аховы помнікаў рыхтуе лісты ў нунцыятуру і да Святога пасаду ў Рым.

«Калі кляштар не аддалі вернікам, на самым вышэйшым узроўні было паабяцана, што там адбудзецца бездакорная рэстаўрацыя. Тое што адбылося — папросту падман», —
кажа Астаповіч.

* * *

Кляштар бернардынаў быў заснаваны па фундацыі 1624 краснасельскага старасты Андрэя Кансоўскага і яго брата Яна. Манахам перадаваўся драўляны дом на ўсходнім баку Верхняга Рынка. У 1630‑я бернардынцы збудавалі драўляныя касцёл і канвент. Комплекс згарэў у 1644. Да 1652 былі адбудаваныя ўжо каменны касцёл Св. Язэпа і кляштарны корпус. Пасля паўстаньня 1863 у кляштары размясціліся расейскія вайсковыя кашары, касцёл перарабілі на праваслаўную царкву. У савецкі час у кляштары была вайсковая пракуратура. У 2007 вайскоўцы пакінулі муры. Згодна з праектам, зацверджаным Мінгарвыканкамам, кляштар і касцёл стануць часткай гатэльнага комплекса. Праект выклікаў пратэст грамадскасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?