Уладзімір Яроменак. Фота kurier.me.

Уладзімір Яроменак. Фота kurier.me.

Як паведаміла праваабаронца Наста Лойка, 15 сакавіка (чацвер) адбудзецца судовае пасяджэнне, на якім будзе разглядацца пытанне аб усталяванні прэвентыўнага нагляду за Уладзімірам Яроменкам. Падставай сталі яго чатыры адміністрацыйныя парушэнні.

Асоба, за якой устаноўлены прэвентыўны нагляд, абавязаная з’яўляцца па выкліках у органы ўнутраных спраў і даваць тлумачэнні па пытаннях выканання патрабаванняў прэвентыўнага нагляду; папярэдзіць орган унутраных спраў аб змене месцаў працы і жыхарства; выязджаць за межы раёна (горада) толькі са згоды органа ўнутраных спраў. Пры гэтым упаўнаважаныя супрацоўнікі могуць прыходзіць да такой асобы ў любы час сутак. Пры трох правапарушэннях пад прэвентыўным наглядам можа быць распачата крымінальная справа.

Лойка адзначыла, што

памілаванне палітвязняў Лукашэнкам не азначае іх рэабілітацыю — судзімасць з іх не знятая.

І таму яны знаходзяцца на прафілактычным уліку ў органах унутраных спраў.

Праваабаронца лічыць, што такі хуткі разгляд справы Яроменкі спатрэбіўся для таго, каб спыніць актыўнасць маладафронтаўца перад 25 Сакавіка. Наста Лойка не выключае, што прэвентыўны нагляд можа быць выкарыстаны і да іншых актывістаў. Так,

калі сёння зноў асудзяць Паўла Вінаградава, гэта будзе падстава для такіх самых мер.

11 сакавіка суд Ленінскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Яроменку вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве — у акцыі «Падцярыеся!». Ён адбывае 15 сутак. Раней Яроменка яшчэ тройчы быў асуджаны на адміністрацыйныя арышты.

За ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 снежня 2010 Уладзіміра Яроменку адправілі на 3 гады ў калонію. Летась яго памілаваў Лукашэнка.

Разгляд справы адбудзецца ў судзе Першамайскага раёна Мінска (вул. Талбухіна,9) а 14.00 15 сакавіка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?