«Пакуль у нас няма інфармацыі, што права некага парушана, — паведаміў на прэс-канферэнцыі 13 сакавіка начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Эдуард Нікіцін.
 — Але мы будзем прапрацоўваць гэтую тэму з фінансавымі, падатковымі органамі, крэдытнымі ўстановамі. Неабходна прааналізаваць, што гэта такое. Каму наносіцца ўрон, і калі ён будзе, калі насамрэч узнікне?»

Кажучы пра структуру, што з’явілася ў Беларусі, Нікіцін зазначыў: «Калі асацыяваць яе канкрэтна з Маўродзі (Сяргей Маўродзі — заснавальнік фінансавай піраміды «МММ» у Расіі ў 1990-х гадах), то спачатку ён прыцягваўся да адказнасці за пірацкі выраб відэакасет, потым за фальшывы пашпарт, потым за махлярства і крадзяжы, звязаныя з «МММ».

Гэты офіс, паводле слоў прадстаўніка МУС, — «незразумела, што гэта». «Там няма статута, я не бачыў ніякіх дакументальных абавязацельстваў. Усё будуецца на даверных адносінах. Яны нібыта нікога і не падманваюць, але ніякіх гарантый. Вядома, гэта піраміда. Няма звестак пра тое, што яны вядуць фінансавую дзейнасць, куды ўкладваюць грошы з атрыманнем потым дывідэндаў, каб выплачваць працэнты», — падкрэсліў Нікіцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?