13.03.2012 / 13:17

МЗС перасцерагае ЕС ад увядзення эканамічных санкцый супраць Беларусі 5

Беларускі бок разлічвае, што пры прыняцці рашэння аб увядзенні эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі Еўрасаюз улічыць інтарэсы бізнесу. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур’янаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 13 сакавіка.

«У сучасным знешнім гандлі інструмент эканамічных санкцый і абмежаванняў не з’яўляецца прымальным і прадуктыўным. Мы разлічваем, што пры прыманні рашэння аб увядзенні эканамічных санкцый ЕС будзе ўлічваць інтарэсы бізнесу», — сказаў намеснік міністра.

Беларусь, падкрэсліў ён, са шкадаваннем успрыме санкцыі эканамічнага характару з боку Еўрасаюза. «Асабліва ўлічваючы, што ЕС сам пацярпеў ад эканамічных праблем», — дадаў Гур’янаў. Паводле яго слоў, у выпадку ўвядзення санкцый панясе страты ў тым ліку бізнес краін еўразоны.

Намеснік міністра нагадаў, што паміж Беларуссю і ЕС наладжаны цесныя і прадуктыўныя гандлёвыя адносіны. У 2011 годзе тавараабарот склаў 25 млрд. долараў з пераважнай доляй беларускага экспарту. Сальда для Беларусі ў гандлі з ЕС склалася станоўчае ў 7,5 млрд. долараў, доля Еўрасаюза ў беларускім экспарце ў параўнанні з 2010 годам павялічылася з 30 да 39%.

Станоўчая дынаміка, паводле слоў Гур’янава, адзначалася ў 2011 годзе і ў сферы імпарту еўрапейскіх тавараў у Беларусь.

Апрача таго, падкрэсліў прадстаўнік МЗС, у перыяд крызісу 2009–2010 гадоў Беларусь не спыніла сваіх гандлёвых адносінаў з ЕС. Еўрапейскія прадпрыемствы, «па сутнасці, выжывалі дзякуючы кантактам з Беларуссю», сцвярджае Гур’янаў.

0
Алень / Адказаць
13.03.2012 / 13:38
Гур'янаў выратаваў Эўразьвяз у крызіс! Тады ён вінаваты ў тым, што ляснула Грэцыя ды Ірландыя з Італіяй-Партугаліяй. Толькі за гэта - наказаць санкцыямі!
0
НАЦДЭМ / Адказаць
13.03.2012 / 13:55
Зыходзячы з гэтае інфы, МЗС ужо не ваюе... Гэта просьба празь сьлёзы...
0
Serg / Адказаць
13.03.2012 / 14:05
І абяцаюць забіваць па аднаму закладніку штодня? Ці можа болей? Калі падлічыць як змяншалася насельніцтва краіны за апошнія 17 год, атрымаецца прыблізна 6 чалавек у гадзіну...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру