kp.by

kp.by

Пра звальненне паведамілі калегі прадзюсара, на якога ўскладаюць адказнасць за фальсіфікацыю вынікаў «Еўрафэсту».

«Больш сюды не тэлефануйце. Ён [Баранаў] тут больш не працуе», — адказалі ў працоўным кабінеце прадзюсара.

Нагадаем, 24 лютага намеснік старшыні Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў паведаміў, што менавіта Дзмітрый Баранаў загадаў змяніць вынікі тэлефоннага галасавання на «Еўрафэсце». Так пераможцай конкурса апынулася Алена Ланская, а гурт Litesound апусціўся на другое месца.

Аляксандр Лукашэнка пакараў вымовамі міністра культуры Паўла Латушку і старшыню Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзьку. Чыноўнікам было загадана звольніць вінаватых у падробцы вынікаў галасавання.

Было патлумачана, што Баранаў прыйшоў у апаратную і загадаў сфальсіфікаваць вынікі галасавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?