Камісія па памілаванні пры Лукашэнку днямі збіралася на сваё чарговае пасяджэнне.

Сярод іншых сябры камісіі разгледзелі прашэнні аб памілаванні асуджанага на смерць Уладзіслава Кавалёва, а таксама экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і Змітра Бандарэнкі.
Пра гэта паведаміў старшыня камісіі Мікалай Самасейка. Вось толькі пра тое, якое рашэнне прыняла камісія, ён казаць адмовіўся.

«Што да пасяджэння камісіі па памілаванні я ніякіх каментароў даваць не буду. Ні па Саннікаву, ні па тэрарыстах, ні па іншых значных ці нязначных справах. Усё з’явіцца ў прэсе — гэта кампетэнцыя прэзідэнта».

Калі стане вядома рашэнне кіраўніка краіны, не вядома.

Нагадаем, 30 лістапада 2011 года Вярхоўны суд асудзіў Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава на смерць за тэракт у сталічным метро. Кавалёў напісаў на імя кіраўніка краіны прашэнне аб памілаванні яшчэ на пачатку снежня 2011 года. Палітвязень Андрэй Саннікаў напісаў прашэнне аб памілаванні летась 20 лістапада. А яшчэ адзін палітвязень Зміцер Бандарэнка быў змушаны напісаць прашэнне 1 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?