13.03.2012 / 13:56

Хлопец слухаў музыку ў навушніках і загінуў пад цягніком

Трагедыя здарылася ў Івацэвічах 12 сакавіка.

Пад коламі пасажырскага цягніка Брэст — Масква 12 сакавіка загінуў хлопец 1992 года нараджэння, паведаміў прэс-сакратар УУС на транспарце Аляксандр Марчанка.

Інцыдэнт адбыўся на станцыі Івацэвічы. Загінулы — мясцовы жыхар, ён працаваў зваршчыкам. Малады чалавек вяртаўся дадому з працы. Не пераканаўшыся ў адсутнасці цягніка, хлопец пайшоў праз рэйкі праз пешаходны насціл. На яго галаве быў капюшон, а сам ён слухаў музыку ў навушніках.

Машыніст цягніка заўважыў пешахода за 150 метраў і пачаў сігналіць. На іх хлопец не рэагаваў, і давялося ўжыць экстранае тармажэнне. Аднак пазбегнуць наезду не ўдалося.

На гэтай станцыі выпадкі смяротнага траўміравання адбываюцца рэгулярна.
Так, у мінулым годзе цягніком быў збіты пажылы мужчына, які спяшаўся перабегчы шляху з роварам за некалькі метраў перад цягніком. «У студзені 2010 года такі ж лёс напаткаў 55-гадовую жанчыну, якая ў пахмурнае надвор’е пераходзіла чыгунку з капюшонам на галаве», — дадалі ў транспартнай міліцыі.
Глядзі яшчэ: 18-гадовая дзяўчына загінула пад коламі дызеля, бо была ў слухаўках.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру